Вы тут

Жыхар Смаргоншчыны пад выглядам элітных нямецкіх аўчарак прадаваў дварнякоў


Цікавую і адначасова павучальную інфармацыю размясціла на сваім сайце Група інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Жыхар Смаргонскага раёна 1969 года нараджэння падазраецца ў здзяйсненні ашуканскіх дзеянняў. З'яўляючыся індывідуальным прадпрымальнікам, ён займаўся развядзеннем пародзістых сабак, якіх рэалізоўваў па ўсёй вобласці. Афіцыйна афармляў дамовы куплі-продажу, плаціў падаткі, як таго і патрабуе закон. Ішоў час, і гаспадары, якія набылі шчанюкоў «нямецкай аўчаркі», зразумелі, што іх гадаванцы далёка не высакароднай крыві, а значыць, яны пераплацілі. Кошт аднаго шчанюка, дарэчы, даходзіў да 700 рублёў (у сярэднім яны каштуюць 250—370 рублёў).

Былі праведзены адпаведныя даследаванні з прыцягненнем спецыялістаў, па выніках якіх праваахоўнікі высветлілі, што мужчына проста падманваў пакупнікоў. Сваёй проціпраўнай дзейнасцю, якая налічвае вялікую колькасць эпізодаў, ён займаўся ў перыяд з 2014 да 2018 года. Па частцы 1 артыкула 209 КК РБ «Махлярства» распачата крымінальная справа.

Канстанцін ЛЮТКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».