З 1 жніўня адбудуцца змены, якія закрануць пенсіянераў, людзей з інваліднасцю, маці ў дэкрэтным адпачынку і некаторыя іншыя групы насельніцтва.
Павялічыцца бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ)
У Беларусі з 1 жніўня вырасце бюджэт пражытачнага мінімуму. Гэты паказчык павялічыцца да 230,92 рубля. Гэта на 6,89 рубля, або 3,1 %, вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 мая да 31 ліпеня гэтага года.
Павысяцца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі і некаторыя надбаўкі
Даплаты да пенсій непрацуючым пенсіянерам, якія дасягнулі 75 і 80 гадоў, услед за БПМ таксама вырастуць і складуць:
Сацыяльная пенсія інвалідам 1-й групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства, складзе 254 рублі;
Мінімальная пенсія па ўзросце (без уліку даплаты ў 20 % ад сярэдняй зарплаты) складзе 57,73 рубля.
Вырастуць дапамогі на дзяцей
Павелічэнне БПМ адаб'ецца і на аднаразовай дапамозе ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці, якая цяпер будзе раўняцца 2309,1 рубля, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей памер аднаразовай дапамогі складзе 3232,74 рубля.
Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складзе 230,91 рубля.
Дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (штомесячная) складзе 115,46 рубля.
Дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем'яў, прадугледжаных заканадаўствам (штомесячная):
— на дзяцей, старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў такіх сем'ях (акрамя дзяцей-інвалідаў), —115,46 рубля;
— на дзяцей-інвалідаў, старэйшых за 3 гады, — 161,64 рубля.
Дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (штомесячная):
— з І і ІІ ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 18 гадоў — 230,91 рубля;
— з ІІІ і ІV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў — 230,91 рубля;
— з ІІІ і ІV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў — 277,09 рубля;
— дапамога на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека (штомесячная), складзе 161,64 рубля.
Павялічацца мінімальныя спажывецкія бюджэты
З 1 жніўня таксама павышаюцца памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу.
Памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў складуць:
Нагадваем, што сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям'і з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў; грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек, — на атрыманне льготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў.
Павысяцца працоўныя пенсіі і пенсіі па ўзросце
Нагадаем, што з 1 жніўня гэтага года павышаюцца пенсіі — у сярэднім на 6,6 працэнта. Сярэдні памер працоўнай пенсіі складзе 438 рублёў, сярэдні памер пенсіі па ўзросце — 446,1 рубля.
Надбаўкі, павышэнні і даплаты да пенсій будуць таксама паднятыя, але гэта адбудзецца дзякуючы таму, што паднімецца памер бюджэту пражытачнага мінімуму.
Святлана Бусько
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».