Вы тут

Мы шукаем літаратурнага рэдактара!


У дружную каманду інтэрнэт-рэдакцыі «Звязды» патрэбны літаратурны рэдактар!


Што трэба рабіць?

Самае галоўнае - умець перакладаць тэксты з беларускай мовы на рускую. Вы павінны стылістычна правіць і вычытваць пераклады ў адпаведнасці з нормамі рускай мовы, часам - і беларускамоўныя тэксты. Усё гэта трэба рабіць аператыўна, бо матэрыялы паступаюць на працягу дня.

Пажадана мець уяўленне аб тым, як фармуецца навінавы парадак дня.

Добрым бонусам будзе ўменне працаваць у адмінцы і разуменне, што такое SEO.


Што патрабуецца ад Вас?

Перш за ўсё, патрэбныя моўная дасведчанасць і цвёрдае перакананне, што не ў Гугл-перакладчыку ваша працоўнае шчасце. Вы павінны ведаць, чым адрозніваюцца, напрыклад, беларускае слова "блага" і рускае "благо", або якога роду ў беларускай мове слова "гусь".

Дакументальным пацверджаннем паслужыць вышэйшая філалагічная або журналісцкая адукацыя.

Калі ў вас за плячыма ёсць досвед працы ў медыя - мы гэта толькі вітаем, паколькі ў вас ужо будзе сфарміравана разуменне аб вытворчым працэсе.


Што прапануем мы?

Прыняць вас у дружны малады калектыў. Заробак стабільны. Магчымасць творчага росту - неабмежаваная. Працаўладкаванне і поўны сацыяльны пакет - паводле дзеючага заканадаўства. Для студэнтаў ёсць магчымасць размеркавання.

Прапановы дасылайце на nk@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

З першых вуснаў: ад чаго трэба абараняць дзяцей? Адказваюць самі малыя

Дзеці «звяздоўцаў» адказалі вусна, пісьмова, друкавана і нават у малюнках.

Грамадства

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Арэнда жылля. Хоць «мядзведжы кут», абы з выгодамі і пральнай машынай

Гэтая вясной многія хацелі самаізалявацца на прыродзе.