Вы тут

У Брэсце праваахоўнікі высветлілі асобу зламысніка па ўпакоўцы ад семак


У Брэсце праваахоўнікі высветлілі асобу зламысніка па... упакоўцы ад семак, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці Таццяна Каток.


У органы ўнутраных спраў з заявай аб крадзяжы звярнуўся брастаўчанін. Мужчына паведаміў, што з дзіцячай каляскі ў пад'ездзе шматкватэрнага дома знік кашалёк з грашыма, які ён выпадкова пакінуў там пасля вячэрняй прагулкі з дзіцем. Адсутнасць кашалька гаспадар выявіў толькі раніцай наступнага дня.

На месца здарэння была накіравана следча-аператыўная група з удзелам спецыяліста ДКСЭ. Сярод рэчаў, якія знаходзіліся ў кішэні дзіцячай каляскі, доказы выявіць не ўдалося. Пры аглядзе тэрыторыі каля дома міліцыянеры знайшлі ўпакоўку ад семак. Па словах пацярпелага, на момант крадзяжу яна была ў дзіцячай калясцы разам з кашальком. Пры даследаванні ўпакоўкі эксперту ўдалося выявіць адбіткі пальцаў жыхара Жабінкаўскага раёна. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі падазраванага.Частка выкрадзенага канфіскавана.

Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па арт. 205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ад грамадскіх работ або штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для бліскучых перамог

Спартыўныя дасягненні чалавека прыблізна на 75 % залежаць ад яго генетыкі. 

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.