Вы тут

Як памяць пра Вялікую Айчынную захоўваюць на Дзятлаўшчыне


Мы жывём у мірны час, нам складана ўявіць усе жахі Вялікай Айчыннай, але ж памяць пра яе захоўваць павінны. І адказнасць за гэта шмат у чым кладзецца на плечы настаўнікаў.


У нашай школе ў апошнія гады, апроч гісторыі Другой сусветнай вайны ў цэлым, вывучаецца ўдзел у ёй землякоў, даследуюцца старонкі жыцця вёскі і ваколіц перыяду вайны, з тым каб сабраная інфармацыя паслужыла стварэнню «Кнігі Памяці» Гродзенскай вобласці, краязнаўцы праводзяць пошукавыя работы ў рамках праекта «І памяць сэрца гаворыць».

Школа брала ўдзел і ў раённым праекце «75 дзён да Перамогі». Падчас гэтай акцыі Сцяг Перамогі і Гільза Памяці ганарова перадаваліся паміж сельскімі выканаўчымі камітэтамі Дзятлаўскага раёна, у момант перадачы нашы найлепшыя піянеры Андрэй Губко, Любава Ляўшук, Анастасія Сідорчык неслі ганаровую варту.

Але ж галоўнае, што вучні разумеюць важнасць і неабходнасць акцыі «Як жывеш, ветэран?», шэфствуюць над Марыяй Станіславаўнай Галавач і Аляксандрай Паўлаўнай Пачук, якіх прымусова вывозілі ў Германію, прымаюць удзел у добраўпарадкаванні помнікаў ахвярам фашызму і загінулым землякам, разам з бацькамі запісваюць успаміны сваіх бабуль і дзядуль.

Па двух кірунках працавалі школьнікі і ў рамках рэспубліканскага конкурсу «Не меркне летапіс перамог». Адна група вывучыла гісторыю стварэння і баявы шлях 556-га Беластоцкага Чырванасцяжнага стралковага палка 169-й Рагачоўскай стралковай дывізіі, які пад камандаваннем падпалкоўніка П. В. Качуры ў ліпені 1944 года вызваляў вёску Дварэц і яе ваколіцы, другая, працуючы над школьным праектам «Зорачкі на карце раёна», наведвала магілы савецкіх салдат, партызан і ахвяр фашызму, спаленыя вёскі Дзятлаўшчыны, пасля чаго была створана адмысловая карта, дзе пазначаны гэтыя аб'екты.

Для таго ж нашы педагогі распрацавалі сеткавы праект «Рго-Дворец», які дапамог наладзіць сувязі з іншымі ўстановамі адукацыі, у ваколіцах якіх ёсць населеныя пункты з назвай Дварэц, азнаёміцца з іх гісторыяй, у тым ліку перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Турыстычны савет, распрацоўваючы маршруты экскурсій, уключае ў іх мясціны, якія павінны наведаць усе жыхары і госці нашай краіны. У прыватнасці, незабыўныя ўражанні засталіся ў навучэнцаў пасля наведвання мемарыяльных комплексаў «Трасцянец», «Хатынь», «Лінія Сталіна», музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Да 75-годдзя вызвалення краязнаўцы школы падрыхтавалі памятны буклет «Вызваленне ў кожны дом» і даставілі іх жыхарам вёсак.

...Гэта, вядома ж, далёка не поўны пералік праведзеных мерапрыемстваў, якія закліканы сфарміраваць у падрастаючага пакалення правільныя маральныя якасці, замацаваць надзею, што тая вайна была апошняй у гісторыі нашага народа, што жыццё ў наступнікаў будзе больш шчаслівае, чым у дзядоў і прадзедаў.

Ірына Ляўшук, намеснік дырэктара ДУА «Дварэцкая сярэдняя школа», Дзятлаўскі раён

Загаловак у газеце: «Каб тая вайна стала апошняй...»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».