Вы тут

Мінадукацыі зацвердзіла пералік школьных экзаменаў у новым навучальным годзе


Міністэрства адукацыі пастановай ад 10 ліпеня нумар 105 устанавіла формы правядзення выпускных экзаменаў у 2019/2020 навучальным годзе і пералік вучэбных прадметаў, па якіх яны будуць праводзіцца. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала Беларусі, паведамляе БЕЛТА.


Дзевяцікласнікі будуць здаваць тры пісьмовыя экзамены: беларускую і рускую мовы, а таксама матэматыку. Для вучняў класаў, у якіх навучанне і выхаванне на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі вялося на мове нацыянальнай меншасці - польскай або літоўскай, разам з гэтымі прадметамі абавязковай зацверджана польская або літоўская мова ў пісьмовай форме.

У каледжах мастацтваў, сярэдніх школах - каледжах мастацтваў і гімназіях - каледжах мастацтваў дзевяцікласнікі разам з асноўнымі будуць здаваць адзін з вучэбных прадметаў на выбар. Экзамен будзе праводзіцца ў практычнай форме. Адзінаццацікласнікам у новым навучальным годзе трэба будзе пісьмова здаваць матэматыку, беларускую мову або рускую мову на выбар. Вуснымі будуць экзамены па замежнай мове і гісторыі Беларусі. Вучні з класаў нацыянальных меншасцей таксама здаюць пісьмовы экзамен па польскай або літоўскай мове.

Адзінаццацікласнікі сярэдніх школ - каледжаў мастацтваў, гімназій - каледжаў мастацтваў здаюць дадатковы практычны выпускны экзамен па выбары, накіраваны на развіццё іх творчых здольнасцей.

  • Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.