Вы тут

Лукашэнка: Чатыры гады службы Андрэа Віктарын былі эфектыўнымі


Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з кіраўніком прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі.


Сустрэча ў Палацы Незалежнасці адбылася з нагоды завяршэння місіі дыпламата ў Беларусі. Кіраўнік дзяржавы выказаў падзяку ад імя беларускага народа за пазітыў у адносінах з Еўрапейскім Саюзам, якім адзначаны час працы пасла, за фінансавую падтрымку праектаў на тэрыторыі Беларусі, асабліва інфраструктурных.

«Няма сёння перашкод, каб узмацняць дыялог не толькі па эканамічных, але і палітычных пытаннях. Беларусь да гэтага гатовая. Давайце будзем рухацца ў гэтым кірунку, не чакаючы нейкіх падзей, выбараў. Нашыя адносіны важней за ўсялякія палітычныя кампаніі», — запрасіў Прэзідэнт.

  • Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што чатыры гады — пэўны тэрмін у жыцці, для Андрэа Віктарын ён звязаны з Беларуссю. Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі заўсёды будуць рады бачыць пасла. Ён пажадаў дыпламату далейшых поспехаў і выказаў спадзяванне, што на змену прыедзе годны чалавек.

Прэзідэнт папрасіў прадстаўніцу Еўрапейскага саюза аказаць усялякую падтрымку для стабілізацыі сітуацыі ва Украіне. «Агульная праблема і, можна сказаць, бяда — Украіна. Бо гэта праблема закранае беларусаў як суседзяў, блізкага славянскага народа. Я вельмі добра ведаю ўкраінскі народ, і ўсё тое, што сёння адбываецца ва Украіне... Гэты народ таго не заслужыў. Пытанне ўлады там так ці інакш вырашанае. У свой час Еўрапейскі саюз даў шмат абнадзейлівых сігналаў гэтай братэрскай для нас краіне і народу».

«Гэты нарыў, гэты галаўны боль для Еўрапейскага Саюза трэба як мага хутчэй прыбраць. Украіне патрэбная дапамога. Да таго ж ЕС нясе поўную адказнасць за тое, што адбываецца ва Украіне, бо ў свой час прапанаваў альтэрнатыву: ідзіце да нас. І Украіна пайшла і арыентуецца больш на Еўропу, чым на Расію ці Беларусь», — упэўнены Прэзідэнт.

У сваю чаргу, Андрэа Віктарын пагадзілася, што за чатыры гады адбыўся істотны прагрэс у адносінах Беларусі і ЕС. 

«Але галоўнае, што нам удалося зрабіць, — гэта пабудаваць даверныя адносіны адно з адным. Сапраўды, як вы сказалі, паміж намі адбываецца адкрыты дыялог, як палітычны, так і эканамічны, а таксама па спецыфічных пытаннях кшталту гандлёвых і мытных», — адзначыла кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

Сярод галоўных дасягненняў яна назвала фактычнае падваенне памеру дапамогі ў Беларусі, супрацоўніцтва з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, Сусветным банкам, Еўрапейскім інвестыцыйным банкам. Створана каардынацыйная група, у якой абмяркоўваюцца праблемы гандлю, эканамічнага развіцця, мытныя пытанні.

  • Андрэа Віктарын узначальвала прадстаўніцтва ЕС у Беларусі з верасня 2015 года, зараз накіруецца на адпаведную пасаду ў Арменію. На пасаду кіраўніка прадстаўніцтва высунуты начальнік упраўлення Расіі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Дзірк Шубель. Беларускім бокам на яго выданы агрэман.

Варвара МАРОЗАВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.