Вы тут

Экспарт "Белнафтахіма" з-за сітуацыі з бруднай нафтай знізіўся на $800 млн


Экспарт "Белнафтахіма" з-за сітуацыі з бруднай нафтай знізіўся на $ 800 млн у параўнанні з мінулым годам, паведаміў міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Круты ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".


Фота unian.net

"З-за аб'ектыўнага фактару - бруднай нафты - мы былі вымушаныя ўласную нафту, якую здабываем, часткова перапрацоўваць на сваіх заводах. І існавалі ў рэжыме пэўных абмежаванняў паставак. Калі паглядзім экспартную статыстыку, па "Белнафтахіме" гэта мінус $800 млн да мінулага года. Вядома, перакрыць такія аб'ёмы за кошт іншых сектараў было вельмі складана", - сказаў Дзмітрый Круты.

Як паведамлялася, "Белнафтахім" у красавіку заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае па трубаправодзе "Дружба".

Утрыманне хлорарганічных злучэнняў у нафце ў дзясяткі разоў перавышала гранічныя значэнні па стандарце. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - вымушаны былі знізіць загрузку магутнасцяў і панеслі страты.

Чыстая нафта паступіла на мяжу Беларусі па нафтаправодзе "Дружба" 2 мая

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

72-і аб'яднаны вучэбны цэнтр, што ў Печах, — самая вялікая воінская часць у Беларусі. 

Грамадства

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Самым аддаленым ад абласнога цэнтра раёне краіны.

У свеце

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Цяпер гэтая аўтаномная тэрыторыя ўваходзіць у склад Каралеўства Данія.

Грамадства

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых.