Вы тут

Лукашэнка падпісаў закон аб правядзенні ў Беларусі амністыі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Закон прыняты ў мэтах рэалізацыі прынцыпу гуманізму і ў сувязі са значнай датай у гісторыі Рэспублікі Беларусь.

Дакументам вызначаны катэгорыі падлягаючых вызваленню ад пакарання асоб, асуджаных за злачынствы, якія не адносяцца да цяжкіх і асабліва цяжкіх: непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і самотныя мужчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, асобы, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, інваліды I і II груп, хворыя на анкалагiчныя захворваннi, ветэраны баявых дзеянняў, асобы, якія атрымалі раненні ў перыяд праходжання службы, ажыццяўлення службовай дзейнасці, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама некаторыя іншыя катэгорыі асуджаных.

Асобным катэгорыям асуджаных (у тым ліку якія ўчынілі злачынствы, прадугледжаныя ч. 1, 2 і 3 арт.328 Крымінальнага кодэкса), якія не падлягаюць вызваленню, прадугледжваецца скарачэнне тэрміну пакарання на 1 год, а непаўналетнім — на 2 гады.

З улікам існуючай практыкі прымянення амністыі яна не распаўсюджваецца на асоб, да якіх на працягу 2014-2019 гадоў ужывалася амністыя або памілаванне і якія зноў учынілі наўмыснае злачынства; якія цалкам не пакрылі прычынены злачынствамі ўрон (шкоду), не заплацілі даход, атрыманы злачынным шляхам; злосна парушаюючыя парадак адбывання пакарання; асуджаных за злачынствы супраць міру і бяспекі чалавецтва, забойства, наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, карупцыйныя злачынствы, злачынныя дзеі сексуальнага характару, бандытызм, тэрарызм, масавыя беспарадкі, парушэнне правілаў дарожнага руху ў стане ап’янення, што пацягнула смерць чалавека або прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, злачынства, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў, і шэраг іншых злачынстваў, якія характарызуюцца высокай грамадскай небяспекай.

Мяркуецца вызваліць ад крымінальнага пакарання каля 6 тыс. асуджаных, у тым ліку з месцаў пазбаўлення свабоды — каля 2 тыс. чалавек.

Закон уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання і падлягае выкананню на працягу дзевяці месяцаў са дня ўступлення яго ў сілу.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».