Вы тут

Кацярына Карстэн плануе ўдзел у Гульнях-2020


Знакамітая спартсменка Кацярына Карстэн перамагла ў чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні ў Брэсце. Яна перайграла маладзейшых саперніц у лодцы-адзіночцы — Ганну Валаховіч і Аляксандру Кірыковіч.


У федэрацыі веславання адзначылі, што Карстэн плануе адабрацца на свае восьмыя летнія Алімпійскія гульні ў Токіа ў складзе аднаго з беларускіх экіпажаў. Чэмпіянат Беларусі стаў кантрольным перад галоўным стартам сезона для беларускіх весляроў акадэмічнага стылю ў аўстрыйскім Лінцы, дзе з 26 жніўня да 1 верасня пройдзе чэмпіянат свету.

Нагадаем, 47-гадовая Кацярына Карстэн з'яўляецца двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай, сярэбраным і бронзавым прызёрам Гульняў, шасціразовай чэмпіёнкай свету, першым у гісторыі поўным кавалерам беларускага ордэна Айчыны (2008).

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Сем Алімпіяд — не мяжа

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.