Вы тут

А вы ведалі, што?..


Пасля падпісання Версальскага дагавора французскі маршал Фердынанд Фош сказаў: «Гэта не мір. Гэта перамір'е тэрмінам на дваццаць гадоў». Праз 20 гадоў і 65 дзён пачалася Другая сусветная вайна.


У Даніі кожны паліцэйскі аўтамабіль «экіпіраваны» плюшавым мішкам Тэдзі на выпадак, калі якая-небудзь непрыемнасць станецца з дзіцем.


Гульцоў фондавай біржы ў ЗША сталі называць «быкамі» і «мядзведзямі» дзякуючы мексіканскім кабальера, якія ладзілі ў Каліфорніі баі паміж сапраўднымі быкамі і мядзведзямі грызлі. Яны заўважылі, што мядзведзі імкнуцца прыціснуць саперніка да зямлі, у той час як быкі спрабуюць падчапіць рагамі і падкінуць уверх. Папулярнасць гэтых баёў стала адной з асноўных прычын вымірання каліфарнійскіх грызлі.


Марскія чэрці пры спарванні ў літаральным сэнсе зліваюцца разам і застаюцца адзіным арганізмам назаўжды. Калі самец сустракае «сяброўку жыцця», то пранікае ў яе ўсё глыбей і глыбей, паступова пазбаўляючыся сваіх уласных унутраных органаў, пакуль, у рэшце рэшт, і крывацёку пары не становіцца агульным.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».