Вы тут

"Беларусь 3" падрыхтаваў выпускі да дзён нараджэнняў Валянціны Гаявой і Генадзя Гарбука


Тэлеканал "Беларусь 3" прадаўжае адзначаць у эфіры памятныя для беларускай культуры даты - на наступным тыдні ў дні нараджэння Валянціны Гаявой і Генадзя Гарбука канал парадуе гледачоў тэматычнымі выпускамі ўласных праектаў, паказам канцэртных праграм і ігравога кіно, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.


Так, 22 ліпеня, у дзень нараджэння народнай артысткі Беларусі мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі" Валянціны Гаявой, сацыякультурны тэлеканал пакажа ў 14.55 выпуск праекта "Майстры і куміры" з удзелам імянінніцы. У 15.45 гледачоў чакае "Покліч продкаў" - канцэрт ансамбля "Харошкі". У 22.45 "Беларусь 3" пакажа канцэртную праграму "Мой лёс - "Харошкі", прымеркаваную да дня нараджэння Валянціны Гаявой.

24 ліпеня споўніцца 85 гадоў з дня нараджэння народнага артыста Беларусі акцёра тэатра і кіно Генадзя Гарбука. З 23 па 26 ліпеня ў 21.05 на канале будзе выходзіць 4-серыйная гістарычная драма Сяргея Шульгі "Талаш" ("Беларусьфільм", 2011) па матывах аповесці Якуба Коласа "Дрыгва", у галоўнай ролі - Генадзь Гарбук.

  • Акрамя таго, 24 ліпеня канал "Беларусь 3" пакажа ў 15.00 выпуск праекта "Камертон", прысвечаны Генадзю Гарбуку, а ў 21.55 у праграме "Майстры і куміры" - размова Генадзя Міхайлавіча і Марыны Драгінай, якая адбылася ў 2017 годзе, аб доўгім творчым шляху народнага артыста Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.