Вы тут

Фрыстайліст Аляксей Грышын прадае свае алімпійскія медалі


Першы ў гісторыі Беларусі чэмпіён зімовых Алімпійскіх гульняў Аляксей Грышын выставіў свае медалі на аўкцыён, піша NBC.


Аляксей Грышын выйграў золата на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы і бронзу на Гульнях-2002 у Солт-Лэйк-Сіці. Абедзве ўзнагароды прадаюцца на сайце RR Auction. На 14.00 19 ліпеня за золата давалі 55 тысяч долараў, за бронзу - 22,7 тысячы долараў.

У каментары для sport.tut.by спартсмен адзначыў, што жыццё чалавека для яго важнейшае за медалі. "Прычына - аднаму майму блізкаму чалавеку патрэбна сур'ёзная аперацыя і патрэбны вельмі вялікія грошы. Іншай магчымасці дапамагчы яму, акрамя як прадаць медалі, у мяне, на жаль, цяпер няма. Усе выручаныя грошы пойдуць на лячэнне. Я не хацеў піярыцца на тым, што дапамагаю яму. Калі б гэта быў піяр, я б назваў яго дурным", - распавёў алімпійскі чэмпіён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».