Вы тут

У Маскве паліцэйскі выкраў начальніка і зняў з ім парнафільм


У Маскве аператыўнік замовіў выкраданне начальніка 4-й Аператыўна-вышуковай часткі аддзела эканамічнай бяспекі і процідзеяння карупцыі УУС па Паўночна-Усходняй акрузе сталіцы, каб зняць пастановачны парнаролік (інсцэніравалі згвалтаванне) з яго удзелам і прымусіць звольніцца. Пра гэта паведамляе Telegram-канал Baza.


Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў 2014 годзе. Паліцэйскага вывезлі ў Істрынскі раён Падмаскоўя, дзе ў ваколіцах вёскі Гомава выцягнулі з машыны і проста на вуліцы арганізавалі здымачную пляцоўку. Пасля гэтага яго адпусцілі.

Злачынцаў затрымалі і асудзілі, аднак флешку з парназапісам у іх так і не знайшлі. Кампрамат злачынцы нібыта перадалі заказчыку выкрадання (імя яны адмовіліся называць).

У лютым 2019-га года адзін з выкрадальнікаў, седзячы ў калоніі, раптам вырашыў даць паказанні. Ён распавёў, што заказчыкам выкрадання быў аператыўны супрацоўнік Аляксей Салаўёў, які прэтэндаваў на месца начальніка. Менавіта таму ён арганізаваў выкраданне, каб пры дапамозе шантажу дамагчыся звальнення начальніка і заняць яго пасаду. Салаўёва дзякуючы гэтым паказанням вельмі хутка затрымалі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.