Вы тут

У Гродзенскай вобласці гібель людзей на пажарах знізілася амаль у 2 разы


Колькасць загінулых на пажарах у Гродзенскай вобласці у 2019 годзе скарацілася амаль у два разы. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Шпарло, перадае БЕЛТА.


За шэсць месяцаў 2019 года ў Гродзенскай вобласці адбылося 424 пажары, што на 11% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Істотна скарацілася і гібель на пажарах. У першым паўгоддзі 2019 года агонь забраў жыцці 17 чалавек (за шэсць месяцаў 2018 года загінулі 32 чалавекі).

Усе пажары з смяротным зыходам адбыліся ў жылым сектары. Сярод самых частых прычын - неасцярожнае абыходжанне з агнём і курэнне.

"Зніжэнне гібелі - вынік перш за ўсё прафілактычнай работы. У гэтым напрамку актыўна ўзаемадзейнічаем з мясцовымі ўладамі на ўсіх узроўнях, падраздзяленням МУС, камунальнымі службамі. Усе праблемныя сітуацыі, выпадкі гібелі становяцца прадметам разбораў камісій на абласным і раённым узроўнях, часцяком з выездам на месца" , - распавёў Сяргей Шпарло.

Ён падкрэсліў, што асаблівы акцэнт у прафілактыцы зроблены на падрастаючым пакаленні. Актыўна выкарыстоўваюцца новыя метады і формы работы. Добра сябе зарэкамендавалі тэматычныя пакоі і пляцоўкі, у якіх дзеці праз гульню пазнаюць азы бяспекі і правільных паводзінаў. Такіх аб'ектаў у рэгіёне ўжо больш за 20.

За два гады ў абласным цэнтры бяспекі МНС у Лідзе прайшлі навучанне больш за 35 тыс. дзяцей. Тут у гульнявой форме з выкарыстаннем перадавых інавацыйных тэхналогій дзецям і дарослым прывіваюцца асновы бяспечных паводзін у тых ці іншых сітуацыях, правілы аказання першай дапамогі, адпрацоўваюцца навыкі карыстання сродкамі індывідуальнай і калектыўнай абароны.

"Штодня цэнтр прымае тры-чатыры групы дзяцей з усёй вобласці. Плануецца стварыць аналагічны аб'ект у Гродне", - распавёў Сяргей Шпарло. Ён адзначыў, што цяпер выбіраецца падыходны будынак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».