Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


У ЗША вырашылі штурмаваць ваенную базу ў пошуках іншапланецян

Амаль паўмільёна карыстальнікаў Facebook выказалі жаданне ўварвацца на тэрыторыю базы «Зона 51» у амерыканскім штаце Невада і знайсці там іншапланецян. Усе яны адзначыліся ў адпаведнай жартоўнай групе мерапрыемства. Яшчэ 450 тысяч чалавек падпісаліся на абнаўленні супольнасці.

Мерапрыемства, датаванае 20 верасня, названа «Штурм «Зоны 51». Яны не змогуць нас усіх спыніць». Згодна з яго апісаннем, карыстальнікам прапануюць сустрэцца ў турыстычным цэнтры непадалёк ад базы і зайсці на аб'ект. «Калі мы пабяжым, то зможам рухацца хутчэй за іх кулі. Давайце паглядзім на прышэльцаў», — заклікалі арганізатары. Многія карыстальнікі распрацавалі ўласныя планы захопу і стварылі сотні мемаў на гэтую тэму. Напрыклад, адзін з іх прапанаваў раздражніць «супраціўленне», кідаючы ў іх камяні. Некаторыя каментатары, не зразумеўшы сарказму, выказалі здагадку, што ўсіх наведвальнікаў базы расстраляюць на месцы.


Жанчына выпадкова здрабніла грошы ў шрэдары і больш за месяц склейвала іх

Жыхарка Паўднёвай Карэі памылкова сунула банкноты ў шрэдар, аднак здолела іх аднавіць і памяняць у банку, паведамляе інфармацыйны партал Asіa One. У чэрвені жанчына выпадкова паклала канверт, у якім было 11 банкнотаў па 50 тысяч вонаў, у офісны шрэдар. Перш чым яна ўсвядоміла сваю памылку, прылада, вядома, зрабіла тое, для чаго і была створана, — здрабніла купюры. Карэянка ў роспачы папрасіла аб дапамозе карыстальнікаў інтэрнэту. Ёй расказалі, што банк прымае і абменьвае толькі фрагменты банкнот, якія маюць памер не меншы за 80 % ад арыгінальнай плошчы.

На працягу месяца жанчына марнавала ўвесь вольны час на тое, каб склеіць купюры, ёй дапамагалі муж і дачка. Банк прыняў сабраныя з дробных кавалачкаў купюры і абмяняў іх на новыя. Упартасць жанчыны захапіла яе начальніка, у якасці заахвочвання ён пачаставаў яе абедам. Аповед жанчыны распаўсюдзіўся па сацыяльных сетках. Каментатараў захапіла ўседлівасць і мэтанакіраванасць карэянкі. «Гэтая жанчына можа расследаваць справы ў паліцыі, калі ёй удалося склеіць гэтыя банкноты», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

У ЗША аўтаўладальнікам забаранілі заглядваць пад капот сваіх аўто

Гаворка ідзе пра рамонтныя работы, якія гаспадары машын хочуць праводзіць сваімі сіламі ў сваім гаражы.

У розных штатах ЗША законы адрозніваюцца, і сярод іх нямала такіх нормаў, якія выклікаюць усмешку або здзіўленне. Да ліку апошніх належыць новая забарона, якая з'явілася ў штаце Каліфорнія, акруга Сакрамэнта. Там уладальнікам забаранілі самастойна рамантаваць свае машыны.

Мясцовы закон ставіць пад забарону работу з аўтамабілямі, што належаць асобам, якія пражываюць па тым адрасе, дзе рамантуюць машыну. Нельга рамантаваць тэхніку з выкарыстаннем інструментаў, якія не адносяцца да ліку бытавых, а таксама нельга праводзіць такія маніпуляцыі з транспартнымі сродкамі, якія абезрухоўліваюць іх на 24 гадзіны і больш. Пры гэтым змяняць масла і фільтры, абслугоўваць тармазы, рамантаваць покрыўкі і праводзіць іншыя дробныя аперацыі ў Сакрамэнта па-ранейшаму дазваляецца. Сваю забарону ўлады растлумачылі імкненнем абараніць навакольнае асяроддзе ад забруджвання гаруча-змазачнымі матэрыяламі і іншай хіміяй. Любога, каго паліцыя зловіць на парушэнні новых правілаў, чакае штраф у 430 долараў.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.