Вы тут

Пуцін прапанаваў сумесна рыхтаваць атлетаў Беларусі і Расіі да алімпійскіх гульняў у Токіа і Пекіне


Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў пашырыць практыку выкарыстання спартыўнай інфраструктуры Беларусі і Расіі для сумеснай падрыхтоўкі атлетаў абедзвюх краін. Такую прапанову ён агучыў сёння на пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, паведамляе БЕЛТА.


"У перспектыве было б карысна пашырыць практыку выкарыстання спартыўнай інфраструктуры нашых краін для сумеснай падрыхтоўкі расійскіх і беларускіх атлетаў да буйных міжнародных спаборніцтваў, у прыватнасці, да маючых адбыцца летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа і зімовых у Пекіне", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Расійскі прэзідэнт павіншаваў кіраўніцтва Беларусі з паспяховым правядзеннем у Мінску II Еўрапейскіх гульняў.

"Я хачу павіншаваць Прэзідэнта Беларусі, які вельмі шмат асабіста зрабіў для падрыхтоўкі і правядзення гэтых буйных міжнародных мерапрыемстваў", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што расійскія і беларускія спартсмены падчас спаборніцтваў заваявалі найбольшую колькасць узнагарод.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».