Вы тут

Лукашэнка і Пуцін выпрацавалі новыя ініцыятывы па паглыбленні інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас перамоваў у Санкт-Пецярбургу выпрацавалі новыя ініцыятывы па паглыбленні інтэграцыі паміж краінамі. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой, паведамляе БЕЛТА.


Фота БЕЛТА

"Прэзідэнты абмяняліся прынцыповымі меркаваннямі, унеслі некаторыя новыя ініцыятывы і даручылі ўрадам у бліжэйшы час іх адпрацаваць", - распавёў Дзмітрый Крутой. 

Пакуль пазіцыі бакоў ўзгоднены на 80%, але астатняя частка пытанняў носіць прынцыповы характар. Па словах міністра, да пачатку снежня, калі будзе адзначацца 20-годдзе Саюзнай дзяржавы, даручана распрацаваць праграму паглыблення інтэграцыі і дарожную карту па яе выкананні. Акрамя таго, пастаўлена задача дасягнуць прынцыповых пагадненняў для вырашэння бягучых пытанняў, у першую чаргу па цане на газ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».