Вы тут

«Нулявы кіламетр» сучаснай еўрапейскай геадэзіі знойдзены ў Браслаўскім раёне


Кропка, з якой пачалася пабудова геадэзічнай сеткі Расійскай імперыі і ў цэлым агульнаеўрапейская, выяўленая на ўзгорку паблізу аграгарадка Дрысвяты ў Браслаўскім раёне, паведамляе БЕЛТА.


Дрысвяцкі фундамент з'яўляецца першым базісным вымярэннем, адным з апорных бакоў пры стварэнні першых трыангуляцыйных пабудоў у заходняй частцы Расійскай імперыі.

Як распавёў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў, гэтая кропка была выяўленая па выніках дэталёвых сучасных вымярэнняў. Работы па яе пошуку вяліся ў агульнай складанасці каля 20 гадоў. А пачалося ўсё з адшукання пунктаў Геадэзічнай дугі Струве, якая ўваходзіць у пералік аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Сёння Дрысвяцкі фундамент быў раскапаны: на глыбіні прыкладна 1,5 м пад пластом камянёў апынуўся цагляны мур-перакрыжаванне, закладзены яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя. Пацвердзіўшы праз сувязь са спадарожнікам дакладнасць каардынатаў, удзельнікі "экспедыцыі" засыпалі мур назад.

"Сёння мы знайшлі базіс, з якога будуецца сучасная геадэзія. З гэтага пункту пачало развівацца сучаснае вызначэнне каардынатаў і высокадакладны рух, які мы маем сёння. Яна ўжываецца не толькі ў геадэзіі і ўпарадкаванні зямлі, але і ў архітэктуры, для развіцця энергетыкі, транспартных сетак. Абароннны напрамак грунтуецца на вымярэннях, базу якіх заклалі геадэзісты ў 1816 годзе ", - адзначыў Андрэй Гаеў.

Ён падкрэсліў, што гэта прыклад для сучаснага пакалення: як варта ставіцца да працы. У складаных умовах, у любое надвор'е, не валодаючы сучаснымі тэхналогіямі, "людзі рабілі тое, што сёння пацвярджаюць спадарожнікі".

"Гэты пункт будзе ўбудаваны ў сучасную геадэзічную сетку і будзе прыносіць карысць народнагаспадарчаму комплексу", - сказаў Андрэй Гаеў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».