Вы тут

Мінпрыроды нагадвае аб адказнасці за самавольны збор чырванакніжных раслін


Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае аб забароне на самавольнае ўзяцце дзікіх жывёл і дзікарослых раслін, якія належаць да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі, з асяроддзя іх пражывання і росту, іх незаконны абарот, а таксама ўчыненне іншых дзеянняў, якія могуць прывесці да іх гібелі, скарачэння колькасці або парушэння асяроддзя, паведамілі БЕЛТА ў Мінпрыроды.


Мінпрыроды арганізуе работу па выяўленні і ўліку месцаў знаходжання такіх відаў, перадачы іх пад ахову карыстальнікам зямельных участкаў і водных аб'ектаў. Акрамя таго, міністэрства забяспечвае распрацоўку і зацвярджэнне планаў кіравання папуляцыямі рэдкіх відаў дзікіх жывёл і дзікарослых раслін і відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, планаў дзеянняў па іх захаванні, а таксама можа ўстанаўліваць абмежаванні, забароны або іншыя меры адносна іх аховы, збору, утрымання, захоўвання, экспанавання.

Збор чырванакніжных раслін і паляванне на жывёл-чырванакніжнікаў магчымы толькі на падставе спецыяльнага дазволу. Яго выдае Мінпрыроды па ўзгадненні з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў навуковых мэтах, а таксама для ўсялення (уключаючы рассяленне), інтрадукцыі, рэінтрадукцыі, акліматызацыі, скрыжавання, утрымання і развядзення ў няволі. За самавольны збор або паляванне прадугледжана адказнасць у выглядзе накладання штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь (1 БВ цяпер складае Br25,5), на індывідуальнага прадпрымальніка - ад 20 да 150 БВ, а на юрыдычную асобу - ад 35 да 500 БВ.

У спісы рэдкіх відаў і відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Беларусі, уключана 202 віды дзікіх жывёл і 303 віды дзікарослых раслін. Такія спісы зацверджаны пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 9 чэрвеня 2014 года нумар 26.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?