Першы канцэрт у рамках праекта "Музычныя вечары ў Купалаўскім" пройдзе 20 ліпеня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, піша агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на тэатр.
У выкананні аркестра пад кіраўніцтвам Уладзіміра Кур'яна прагучаць кампазіцыі з такіх пастановак, як "Гаральд і Мод", "Паўлінка", "Ідылія" і інш.
Як паведамілі ў тэатры, музычны калектыў мультыінструменталістаў, захаваны дзякуючы намаганням Уладзіміра Кур'яна, з'яўляецца гонарам установы.
Перад канцэртам гледачы змогуць ацаніць фотаработы знакамітага Пятра Шумава, сярод якіх унікальныя партрэты Марка Шагала, Уладзіміра Маякоўскага, Альберта Эйнштэйна, Клода Манэ і інш.
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.