Вы тут

Інфа на 736 млрд долараў


У Кітаі адзначаны двухзначны рост спажывання інфармацыі.

Аб’ём спажывання інфармацыйных прадуктаў і паслуг у Кітаі летась склаў каля 5 трлн юаняў (736 млрд. долараў), што складае больш за 10 працэнтаў ад аб’ёму канчатковага спажывання, атрыманага на аснове папярэдняга падліку. Пра гэта паведаміла Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Дадзены паказчык вырас на больш чым 11 працэнтаў у гадавым вылічэнні, што амаль удвая перавысіла тэмпы росту ВУП краіны. Кіраўнік дэпартамента інфармацыі і праграмнага забеспячэння міністэрства Се Шаафэн сказаў, што 100 пілотных праектаў па спажыванні інфармацыйных прадуктаў і паслуг, адабраныя міністэрствам у мінулым годзе, адказваюць шматузроўневым і персаналізаваным патрабаванням кітайскіх спажыўцоў.

Летась міністэрства садзейнічала распаўсюджванню новых дадаткаў і новых мадэляў спажывання інфармацыйнай прадукцыі і паслуг, уключаючы інтэлектуальны рознічны гандаль, крэатыўны дызайн і абмен кароткімі відэаролікамі, ступень пранікнення якіх на рынак перавысіла 70 працэнтаў.

Больш за 400 тысяч прадпрыемстваў па ўсёй краіне маюць доступ да воблачных сэрвісаў. Аперацыйныя даходы 100 найбуйнейшых кампаній-распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння ад такіх сэрвісаў практычна падвоіліся ў мінулым годзе.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.