Вы тут

Жыхар Беларусі задэклараваў даход у 25 мільёнаў рублёў


Падача падатковых дэкларацый па падаходным падатку нашымі суграмадзянамі за мінулы год завяршылася яшчэ 1 красавіка.


Падатак трэба было паспець заплаціць у бюджэт не пазней за 3 чэрвеня. Даць справаздачу перад падатковай трэба было тым, хто атрымаў даходы ад продажу грузавіка або аўтобуса, двух і больш аўтамабіляў, а таксама ад продажу больш чым адной кватэры, жылога дома, дачы, садовага доміка, гаража або зямельнага ўчастка. Падатковую дэкларацыю таксама неабходна было падаць пры атрыманні ў якасці падарункаў сумы звыш 6116 рублёў з усіх крыніц на працягу года. Выключэнне — атрыманне даходаў ад блізкіх сваякоў. Дэклараванню падлягалі і даходы, атрыманыя з-за мяжы або за мяжой.

Падатковыя дэкларацыі сёлета прадставілі 30 413 чалавек — на 11,2 працэнта больш, чым годам раней. Найбольшая сума задэклараванага гадавога даходу склала 25,2 мільёна рублёў, вылічанага падаходнага падатку — 3,3 мільёна рублёў. Найбольшыя сумы падаходнага падатку паступілі ў бюджэт Мінска і Мінскай вобласці, паведаміла намеснік міністра па падатках і зборах Святлана Шаўчэнка.

Галоўнай асаблівасцю гэтай кампаніі дэкларавання з'яўляецца змяненне тэрміну прадстаўлення падатковай дэкларацыі з 1 сакавіка на 31 сакавіка і змяненне тэрміну выплаты падаходнага падатку з гадавога даходу з 15 мая на 1 чэрвеня. Перш за ўсё гэта звязана з неабходнасцю даць грамадзянам дадатковы час для збору дакументаў, звязаных з выплатай падатку з даходаў, атрыманых за мяжой.

Іншая важная асаблівасць кампаніі — гэта прадастаўленне права грамадзянам-карыстальнікам размешчанага на партале міністэрства сэрвісу «Асабісты кабінет фізічнай асобы» магчымасці запаўнення падатковых дэкларацый у электронным выглядзе. Зайшоўшы ў свой асабісты кабінет і націснуўшы патрэбную кнопку, кліент атрымлівае ўжо запоўненую ў электронным выглядзе дэкларацыю. Яму застаецца толькі праверыць правільнасць указання ў дэкларацыі ўсіх рэквізітаў і памеру атрыманага даходу. Пры неабходнасці ён уносіць у такую дэкларацыю неабходныя карэкціроўкі і затым адпраўляе яе ў электронным выглядзе ў падатковы орган.

У асабістым кабінеце плацельшчыка рэалізаваны і шэраг іншых магчымасцяў, якія істотна спрашчаюць парадак узаемадзеяння плацельшчыка і падатковага органа. З'явілася магчымасць атрымаць у электронным выглядзе паведамленне на выплату падаткаў.

У гэтым годзе праз асабісты кабінет фізічнай асобы пададзена 6941 падатковая дэкларацыя ў электронным выглядзе. У параўнанні з мінулым годам колькасць пададзеных у электронным выглядзе падатковых дэкларацый павялічылася ў шэсць разоў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Не зусім маленькі гадавы даход

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Падаткі на зямлю і нерухомасць трэба заплаціць да 15 лістапада

Падаткі на зямлю і нерухомасць трэба заплаціць да 15 лістапада

Тым, хто пратэрмінуе або забудзе ўнесці падатак, пагражаюць штраф, пені і ў выключных выпадках вас могуць не выпусціць з краіны.

Спорт

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

«Людзі думаюць, што ўсёмагутныя і — разбіваюцца»

Ці так небяспечны парашутны спорт, як здаецца на першы погляд?

Грамадства

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Дзе знаходзяць падтрымку бацькі асаблівых малых?

Стаялі ў калідоры і ўспаміналі першыя крокі ў выхаванні сваіх асаблівых дзетак.