Вы тут

У Беларусі пасля перапісу насельніцтва могуць перагледзець адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел


Пасля перапісу насельніцтва адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі можа быць перагледжаны. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой у час VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, паведамляе БЕЛТА.


"З мінулага года ў краіне вельмі сур'ёзна пачала ўзнімацца тэма нашага рэгіянальнага развіцця. Парламентарыі атрымалі заданне, пакуль папярэдняе, паглядзець аж да адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу рэспублікі, які апошні раз быў зафіксаваны ў 1960-я гады і сёння з улікам развіцця, урбанізацыі, дэмаграфіі, міграцыі, зразумела, мае патрэбу ў пэўных карэкціроўках. Тут мы ў першую чаргу чакаем вынікаў перапісу насельніцтва, які адбудзецца ў канцы года", - сказаў Дзмітрый Крутой.

У пытанні рэгіянальнага развіцця асаблівая ўвага будзе ўдзелена гарадам з насельніцтвам звыш 80 тыс. чалавек. "Мы павінны прапанаваць асаблівы прэферэнцыйны пакет, паглядзець, як гэтыя тэрыторыі будуць развівацца", - адзначыў кіраўнік ведамства.

Міністэрства эканомікі, паводле яго слоў, таксама цесна працуе з раёнамі з цяжкім сацыяльна-эканамічным становішчам.

"Орша ў нас пілот - ёсць указ, ёсць праграма. Мы вельмі ўважліва ўсё гэта штомесяц маніторым, і недзе восенню ў Прэзідэнта адбудзецца вялікая нарада па разглядзе гэтых пытанняў. Такіх тэрыторый па методыках і паказчыках у нас выдзелена каля трыццаці, таму мы будзем глядзець, што для іх можна прапанаваць", - заўважыў Дзмітрый Крутой.

Ён расказаў, што ў Беларусі вывучалі вопыт іншых краін па развіцці невялікіх гарадоў - няма ўніверсальнага рэцэпта, кожная дзяржава ідзе сваім шляхам. "Мы вывучалі вопыт краін Еўрасаюза: Вялікабрытаніі, Германіі, скандынаўскіх краін. Кожная краіна па-свойму вырашае праблему тэрыторый, дзе эканамічнае развіццё адстае ад сярэдняга", - сказаў міністр.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…

Эканоміка

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

У бiзнес-колах Гродзеншчыны лiчаць, што меры па падтрымцы эканомiкi з'явiлiся своечасова.