Вы тут

Экс-гендырэктар завода "Аптрон" прысуджаны да 11 гадоў калоніі за хабар


Судом Першамайскага раёна Мінска пастаўлены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да былых службовых асоб прыборабудаўнічага завода "Аптрон", якія абвінавачваюцца ў здзяйсненні шэрагу карупцыйных злачынстваў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Вярхоўнага суда.


Прысудам суда экс-гендырэктар прызнаны вінаватым па ч. 2 і ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару). Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму на тэрмін 11 гадоў. Таксама прысуд прадугледжвае канфіскацыю маёмасці і пазбаўленне на 5 гадоў права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, правядзеннем юрыдычна значных дзеянняў.

Былы начальнік службы бяспекі і аховы таго ж прадпрыемства, на думку праваахоўнікаў, быў памагатым свайго кіраўніка, ён садзейнічаў здзяйсненн. злачынства парадамі, указаннямі, прадастаўленнем інфармацыі і аказаннем іншай дапамогі. Мужчына прызнаны вінаватым у дапамаганні ў атрыманні хабару паўторна, шляхам вымагальніцтва і ў асабліва буйным памеры. На падставе ч. 6 арт. 16 ч. 3 арт. 430 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму на тэрмін 5 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем на 5 гадоў права займаць пэўныя пасады.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».