Вы тут

Савет ЕС заклікаў Расію прызнаць адказнасць за крушэнне малазійскага "Боінга"


Напярэдадні пятай гадавіны крушэння малайзійскага "Боінга" на Данбасе Савет ЕС прыняў дэкларацыю з заклікам да Расіі прызнаць адказнасць за катастрофу.


"ЕС заклікае Расію прыняць на сябе адказнасць і цалкам супрацоўнічаць з расследаваннем. ЕС выказвае сваю поўную ўпэўненасць у незалежнасці і прафесіяналізме прававых працэдур, якія яшчэ наперадзе", - сказана ў паведамленні.

У заяве адзначаецца, што ЕС вітае ўзбуджэнне крымінальных спраў супраць чатырох чалавек.

Нядаўна група міжнародных следчых назвалі абвінавачаных у датычнасьці да крушэння "Боінга". Гэта грамадзяне Расіі Ігар Гіркін (экс-міністр абароны самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі), Сяргей Дубінскі, Алег Пулатаў і грамадзянін Украіны Леанід Харчанка. Следства лічыць, што яны маюць дачыненне да дастаўцы зенітна-ракетнага комплексу на Данбас, з якога пасля быў збіты "Боінг". На думку следчых, ЗРК "Бук" належаў курскай 53-й зенітнай ракетнай брыгадзе і пасля запуску быў дастаўлены назад у Расію. На сакавік 2020 года прызначаны суд, але расследаванне працягваецца.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.