Вы тут

Apple верне вясёлкавы лагатып на некаторыя прадукты


Apple плануе вярнуць свой вясёлкавы лагатып на «некаторыя прадукты гэтага года». Пра гэта паведамляе аўтарытэтны рэсурс MacRumors са спасылкай на ўласныя крыніцы.


Дакладны спіс прылад, у якіх можа выкарыстоўвацца вясёлкавы лагатып, пакуль не называецца. Але ў MacRumors мяркуюць, што аднымі з самых відавочных кандыдатаў для гэтага з'яўляюцца цяперашнія Mac. Бо на арыгінальным Macintosh ў 1984 годзе выкарыстоўваўся падобны знак, як і на іншых камп'ютарах Apple ў наступным.

Зрэшты, вясёлкавы лагатып можа з'явіцца на некаторых iPhone і iPad. Напрыклад, на гаджэтах, якія ўваходзяць у серыю (PRODUCT) RED. У MacRumors удакладняюць: на 100% гэтая інфармацыя пакуль не пацверджана, але яна зыходзіць ад кансультанта, «які мае даўнія сувязі з Apple і з іншымі сумежнымі галінамі».

Вясёлкавы лагатып Apple упершыню з'явіўся на камп'ютары Apple II ў 1977 годзе і выкарыстоўваўся аж да 1998 года. З таго моманту на прыладах вытворцы лагатып сталі прыводзіць да аднаколернага варыянту, які выкарыстоўваецца і сёння.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.