Вы тут

Студэнты-гісторыкі БДУ знайшлі каля 5000 артэфактаў І тысячагоддзя нашай эры


Археалагічныя раскопкі вядуцца на гарадзішчы ў вёсцы Цясты Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. У экспедыцыі бяруць удзел першакурснікі гістарычнага факультэта БДУ пад кіраўніцтвам выкладчыкаў.


Закладзены раскоп на плошчы 80 м² дазволіў археолагам знайсці прадметы, якія адлюстроўваюць бытавую культуру плямёнаў балтаў. Сярод іх знаходак -- рыбалоўныя кручкі, нажы, шылы, сякеры, прасніца, прадметы ўзбраення. Знойдзены таксама ўпрыгажэнні з жалеза і бронзы: гэта бранзалеты, шпількі,  бляшкі, пранізкі. Здабыткам археолагаў стала і вялікая колькасць разнастайнай керамікі. Яна ўся ляпная, але значна адрозніваецца паміж сабой. Частка посуду адносіцца да днепра-дзвінскай археалагічнай культуры і датуецца I-IV стагоддзямі н.э. Ёсць у знойдзенай калекцыі і фрагменты позняй керамікі, праўда, пакуль што не атрымалася ўстанавіць яе паходжанне.

Экспедыцыя ў Цястах працягнецца да 24 ліпеня. За гэты час археолагі плануюць знайсці печ-домніцу, жыллёвыя і гаспадарчыя пабудовы дадзенага перыяду. Канкрэтную перыядызацыю знойдзеных артэфактаў дапамогуць устанавіць  далейшыя навуковыя даследаванні.

Трэба дадаць, што ўпершыню гарадзішча даследавалася ў пачатку 1980-х гадоў. З тых часоў археалагічныя раскопкі тут не вяліся.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…

Эканоміка

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

У бiзнес-колах Гродзеншчыны лiчаць, што меры па падтрымцы эканомiкi з'явiлiся своечасова.