Вы тут

Стасункі праз мастацтва слова


Развіццё беларуска-азербайджанскіх літаратурных сувязяў, несумненна, залежыць ад яркіх, харызматычных асоб, каму цікавая Беларусь, хто ўважлівы ў Азербайджане — да культуры Беларусі, а ў Беларусі — да культуры, асветніцтва ў Азербайджане.


Адна з такіх асоб — пісьменнік Камран Назірлі, які ўжо неаднойчы наведваўся ў Беларусь. Ён з’яўляецца перакладчыкам беларускай прозы на азербайджанскую мову. Калегі з Мінска высока адзначылі працу празаіка і перакладчыка, прыняўшы Камрана Назірлі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Падчас чарговай вандроўкі ў нашу краіну Камран Назірлі наведаў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, перадаў для Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падборку азербайджанскіх газет, часопісаў, дзе апошнім часам надрукаваны творы нашых пісьменнікаў: напрыклад, Юліі Алейчанкі, а таксама ўдзельнікаў міжнародных літаратурных сустрэч у Мінску паэта з Чачэнскай Рэспублікі Адама Ахматукаева і празаіка з Малдовы Юрыя Іванова. Прывёз у Беларусь Камран Назірлі і газеты з публікацыямі пра беларускага мастака азербайджанскага паходжання Каміля Камала, які жыве і працуе ў Мінску. 2019 год у Азербайджане лічыцца Годам Насімі — пачынальніка азербайджанскай паэзіі, мастака слова XIV — пачатку XV стагоддзяў. Камран Назірлі падрыхтаваў у сувязі з гэтым лекцыі-прэзентацыі, прысвечаныя класіку, адна з якіх прачытана ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага.

У сваю чаргу К. Назірлі перадалі альманах «Далягляды» з публікацыямі вершаў азербайджанскіх паэтаў у перакладзе на беларускую мову. Удзел у сустрэчы з азербайджанскім пісьменнікам узялі міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч, намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі празаік Анатоль Матвіенка.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.