Вы тут

Праекты перспектыў


Працягваецца работа над рэалізацыяй «Праекта перакладу і публікацыі класічных літаратурных твораў Кітая і Беларусі». Пра гэта ішла размова на пасяджэнні рабочай каардынацыйнай групы па беларуска-кітайскім супрацоўніцтве, якая прайшла ў Міністэрстве інфармацыі.


Удзел у пасяджэнні ўзялі міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, намеснік міністра Ігар Бузоўскі, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Павел Сухарукаў, галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава, адказны сакратар часопіса «Полымя» Юлія Алейчанка, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак, кансультант Міністэрства інфармацыі па міжнародных пытаннях Андрэй Чэрнікаў. Размова ішла пра рэалізацыю праграмы перакладу класічнай літаратуры Кітая і Беларусі. Было адзначана, што ў Беларусі шмат робіцца па публікацыі перакладаў класічнай і сучаснай кітайскай паэзіі і прозы на беларускую мову. Пачынаючы з 2012 года, выйшла каля 20 мастацкіх кніг кітайскіх паэтаў і празаікаў. Анталагічныя зборнікі «Пад крыламі Дракона», «Пялёскі лотаса і хрызантэмы», вялікі зборнік паэзіі Ай Ціна «Гімн святлу» нарадзіліся дзякуючы руплівасці перакладчыка Міколы Мятліцкага. У Выдавецкім доме «Звязда» была распачатая серыя «Светлыя знакі: Паэты Кітая» (цяпер яна выходзіць у выдавецтве «Мастацкая літаратура»), у якой на сёння выйшла 13 паэтычных зборнікаў тварцоў Кітая.

Шмат публікацый здзейснена і ў літаратурна-мастацкіх выданнях: у газеце «Літаратура і мастацтва», часопісах «Маладосць», «Полымя», «Нёман». Актыўна працуе на ніве беларуска-кітайскага літаратурнага ўзаемадзеяння і часопіс «Беларусь».

Важна, падкрэслілі ўдзельнікі пасяджэння, каб і беларуская літаратура была годна прадстаўлена ў Кітаі. Дарэчы, першыя крокі ў гэтым плане ўжо зроблены. З’явілася грунтоўная «беларуская падборка» ў кітайскім часопісе «Захад». Шэраг літаратурна-крытычных, гісторыка-літаратурных публікацый, прысвечаных беларускаму прыгожаму пісьменству, з’явілася ў часопісе «Руская літаратура і мастацтва» (выданне асвятляе прастору ўсіх постсавецкіх нацыянальных літаратур). Кітайскаму боку перададзена і анталогія сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры для перакладу на кітайскую мову.

Зараз у Міністэрстве інфармацыі краіны ідзе падрыхтоўка да дастойнага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь на традыцыйнай кніжнай выстаўцы ў Пекіне, якая адбудзецца ў жніўні 2019 года.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.