Вы тут

Лукашэнка Грэфу: Удзячны за тое, што вы працягваеце працаваць у Беларусі пры ўсіх праблемах


На працягу наступнага году асобая ўвага будзе надавацца трансферу тэхналогій на беларускі рынак як у банкаўскі сектар, так і ў эканоміку і сацыяльную палітыку. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Ашчадбанку Герман Грэф па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасці.


Па словах кіраўніка банка, новая тэхналогія аб’ядноўвае святло, гук, ваду і выяву з адукацыйнай функцыяй. Колерамузычныя адукацыйныя фантаны ў адпаведнасці з новым сусветным трэндам «эдзьютэйнментам» — ад education (адукацыя) і entertainment (забава) — ужо зробленыя ў некалькіх гарадах Расіі і выклікалі вялікую цікавасць у жыхароў.
«Аляксандр Рыгоравіч даведаўся пра гэта і папрасіў стварыць падобны фантан у Мінску. Дамовіліся, што будзе падпісаны адпаведны ўказ, і кінем усе сілы, каб рэалізаваць гэты праект да Дня незалежнасці Беларусі ў наступным годзе», — паведаміў Герман Грэф.

Ён адзначыў, што Ашчадбанк прысутнічаў у Беларусі і ў складаныя эканамічныя часы — і ні разу не было парушэння дамоўленасцяў, не ўзнікала непаразуменняў. Сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі адбылася з нагоды ХІІІ летняй міжнароднай Ашчадбанкіяды 2019 году ПАТ «Ашчадбанк Расіі», якая праводзіцца з 15 да 21 ліпеня.

Спартыўнае свята працягнула эстафету ІІ Еўрапейскіх гульняў.

«Што прыемна — больш за тры тысячы чалавек удзельнічаюць. Гэта вельмі вялікі аб’ём. І якраз нам рыхтавацца не трэба было: усё было ў парадку. Я ўвогуле схільны, заўсёды падтрымліваю такія мерапрыемствы, таму што гэта не проста нейкія спартсмены за грошы выступаюць, а людзі, якія працуюць на велізарным прадпрыемстве», — выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка. 

«Алімпіада» Ашчадбанку — магчымасць і сябе паказаць, і аздаравіцца, і з Мінскам бліжэй пазнаёміцца, а потым расказаць пра Беларусь сябрам, блізкім, калегам. За гэта Прэзідэнт падзякаваў Герману Грэфу.

«Удзячны і за тое, што вы працягваеце працаваць у Беларусі пры ўсіх праблемах, крэпка стаіцё на нагах, фізічных асоб сталі больш крэдытаваць. Карацей, усе дамоўленасці, якія былі пры вашым прыходзе ў Беларусь, выконваеце. Вельмі цаню такую якасць — сказаў, значыць, зрабіў», — падзяліўся кіраўнік краіны. 

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што не толькі падчас спартыўных падзей, а ў правядзенні любых мерапрыемстваў расійскі бок знойдзе надзейнае апірышча ў Беларусі.

У сваю чаргу, Герман Грэф падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за падтрымку ў час падрыхтоўкі Ашчадбанкіяды. 

«У вас ніякіх збояў быць не можа, усё працуе як гадзіннік. Цудоўная інфраструктура, людзі адчуваюць сябе камфортна», — падзякаваў прэзідэнт «Ашчадбанку Расіі».

У ХІІІ летняй міжнароднай Ашчадбанкіядзе ўдзельнічаюць працаўнікі таварыства — дваццаць спартыўных каманд і пятнаццаць каманд КВЗ з Расіі, Беларусі, Казахстана, Аўстрыі, Венгрыі, Чэхіі, Сербіі. У праграму ўключаны спаборніцтвы па 12 відах спорту.

Усе выдаткі па правядзенні Ашчадбанкіяды здзяйсняюцца за кошт сродкаў ПАТ «Ашчадбанк Расіі». Для харчавання ўдзельнікаў Мінскі гарвыканкам прадстаўляе ў арэнду часовы павільён ІІ Еўрапейскіх гульняў па вуліцы Чурлёніса ў Студэнцкай вёсцы. 

Варвара МАРОЗАВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».