Вы тут

Жыхар Гродна кідаў нажы ў дзяцей на дзіцячай пляцоўцы


Жыхар Гродна 1972 года нараджэння вырашыў правучыць дзяцей вельмі небяспечным для іх здароўя спосабам. Усё гэта адбылося на днях у двары аднаго з дамоў па вуліцы Пралетарскай. Грамадзянін знаходзіўся ў сваёй кватэры ў стане алкагольнага ап'янення, калі яму сталі перашкаджаць дзеці, якія гулялі на дзіцячай пляцоўцы, паведамляе УУС аблвыканкама.


Мужчына стаў крычаць на дзяцей, якія не давалі яму адпачываць. Вось толькі яго словы дрэнна даносіліся з балкона восьмага паверха, таму ў ход пайшлі іншыя, небяспечныя аргументы.

«Як толькі мужчына стаў крычаць з балкона, адзін з дзяцей паклікаў на дапамогу бацькоў. Калі дарослыя прыйшлі на месца грамадзянін працягваў скандаліць, таму дзяцей адвялі далей. Пасля гэтага падазраваны кінуў з балкона восьмага паверха два кухонныя нажы ў бок дзіцячай пляцоўкі. Балазе кідальнік зброі з яго ніякі, таму ў выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Аб гэтым здарэнні паступіла паведамленне ў аператыўна-дзяжурную службу Кастрычніцкага РАУС, на месца выбыла следча-аператыўная група. Праваахоўнікі пагутарылі з відавочцамі, як апынулася, мужчына і раней вёў сябе агрэсіўна»- распавёў начальнік АКВ Кастрычніцкага РАУС падпалкоўнік міліцыі Юрый Пазняк.

Па дадзеным факце заведзена крымінальная справа па частцы 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь - «Хуліганства»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».