Вы тут

Урад вызначыў стаўкі аўтарскага ўзнагароджання за выкарыстанне музыкі ў эфіры


Урад вызначыў стаўкі аўтарскага ўзнагароджання за выкарыстанне музычных твораў пры іх перадачы ў эфір. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 13 ліпеня 2019 года нумар 461, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.


Пастановай вызначаны стаўкі аўтарскага ўзнагароджання за выкарыстанне музычных твораў шляхам перадачы ў эфір, па кабелі і іншым спосабам для ўсеагульнага азнаямлення. Яны складуць 1 працэнт ад атрымліваемага карыстальнікам даходу.

Згодна з законам аб аўтарскім праве, памер узнагароджання не можа быць ніжэйшы за мінімальныя стаўкі, устаноўленыя Саветам Міністраў.

Акрамя таго, абноўлены склад камісіі па дзяржаўнай акрэдытацыі арганізацый па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі. У яго ўключаны прадстаўнікі Мінкульта, Мінінфарма, Міністэрства прамысловасці, ДКНТ, Беларускага саюза кампазітараў, Беларускай гільдыі акцёраў кіно, Беларускага саюза тэатральных дзеячаў і Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.