Вы тут

Сем вагонаў грузавога цягніка сышлі з рэек у раёне Крупак


Сем парожніх вагонаў сышлі з рэек на перагоне Крупкі-Прыяміна ў Мінскай вобласці пры праездзе грузавога цягніка №3007 па першым галоўным пуці. Зменены графік руху некаторых пасажырскіх цягнікоў, паведамляе прэс-цэнтр БЧ.


Інцыдэнт адбыўся сёння ў 16.08. Усяго ў цягніку налічвалася 89 вагонаў, яны ішлі па маршруце Орша-Мінск.

"У цяперашні час праводзіцца работа па аднаўленні руху. Задзейнічаны аднаўленчыя цягнікі са станцый Орша-Цэнтральная і Мінск-Сартавальны. Пацярпелых няма, шкода экалогіі не нанесена", - адзначылі ў прэс-цэнтры.

Рух цотных і няцотных цягнікоў арганізаваны па другім галоўным пуці перагону. Зменены графік руху некаторых пасажырскіх цягнікоў. Так, цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №704 Мінск-Віцебск, адпраўленнем з Мінска ў 17.04 ідзе змененым маршрутам праз Маладзечна, Полацк, цягнік міжрэгіянальных ліній эканомкласа №612 Баранавічы-Віцебск / Крычаў адпраўленнем з Баранавіч у 15.10 - ад станцыі Мінск-Пасажырскі праз Асіповічы, Магілёў.

"Больш падрабязную інфармацыю аб арганізацыі руху цягнікоў можна атрымаць у кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па тэлефоне 105. Прыносім прабачэнні ў пасажыраў за прычыненыя нязручнасці", - праінфармавалі ў БЧ.

Прычына здарэння высвятляецца. Для расследавання інцыдэнту створана спецыяльная камісія.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?