Вы тут

Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека»


Прыняты Палатай прадстаўнікоў 16 мая 2019 г.

Ухвалены Саветам Рэспублікі 31 мая 2019 г.

Артыкул 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 1997 г. № 28-З «Аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека» наступныя змяненні:

1. У артыкуле 1:

пасля абзаца шостага дапоўніць артыкул абзацам наступнага зместу:

«перакрыжаваная трансплантацыя — трансплантацыя, у якой удзельнічаюць не менш за дзве пары, кожная з якіх складаецца з жывога донара і рэцыпіента, якія з'яўляюцца адно аднаму сваякамі або мужам і жонкай, імуналагічна несумяшчальных паміж сабой, пры гэтым жывы донар з адной пары імуналагічна сумяшчальны з рэцыпіентам з другой пары і наадварот;»;

пасля абзаца сёмага дапоўніць артыкул абзацам наступнага зместу:

«сваякі — асобы, якія знаходзяцца ў кроўным сваяцтве, маюць агульных продкаў да прадзеда і прабабкі ўключна, усынавіцелі (удачарыцелі), усыноўленыя (удачароныя) дзеці, пасынкі, падчаркі;».

2. Артыкулы 3 і 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 3. Прававое рэгуляванне адносін у галіне трансплантацыі

Адносіны ў галіне трансплантацыі рэгулююцца гэтым Законам, іншымі актамі заканадаўства, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, а таксама міжнародна-прававымі актамі, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза.

Калі міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь устаноўлены іншыя правілы, чым тыя, якія прадугледжаны гэтым Законам, то прымяняюцца правілы міжнароднага дагавора.

Артыкул 4. Міжнароднае супрацоўніцтва

Дзяржаўныя арганізацыі аховы здароўя, якія займаюцца трансплантацыяй, маюць права ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне абмену органамі і (або) тканкамі чалавека на бязвыплатнай аснове ў мэтах аптымальнага падбору пар донар — рэцыпіент у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Рашэнне аб неабходнасці ўвозу ў Рэспубліку Беларусь, вывазу з Рэспублікі Беларусь органаў і (або) тканак чалавека на бязвыплатнай аснове ў мэтах аптымальнага падбору пар донар — рэцыпіент прымаецца Міністэрствам аховы здароўя.

Увоз у Рэспубліку Беларусь, вываз з Рэспублікі Беларусь органаў і (або) тканак чалавека на бязвыплатнай аснове для трансплантацыі ажыццяўляюцца з улікам патрабаванняў, вызначаных заканадаўствам, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, а таксама міжнародна-прававымі актамі, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза.».

3. З частак першай — трэцяй артыкула 5, артыкула 6 і часткі другой артыкула 9 словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць.

4. У абзацы другім артыкула 7:

слова «блізкімі» выключыць;

пасля слова «клетак» дапоўніць абзац словамі «, перакрыжаванай трансплантацыі».

5. У частцы першай артыкула 8:

з абзаца чацвёртага словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць;

дапоўніць частку абзацам наступнага зместу:

«абавязковага пісьмовага паведамлення дзяржаўнай арганізацыяй аховы здароўя Міністэрству ўнутраных спраў аб маючым адбыцца заборы органаў для трансплантацыі ў жывога донара. Форма паведамлення і тэрмін яго прадстаўлення ўстанаўліваюцца Міністэрствам аховы здароўя па ўзгадненні з Міністэрствам унутраных спраў.».

6. Артыкул 101 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 101. Права грамадзян на выказванне нязгоды на забор органаў для трансплантацыі пасля смерці. Адкліканне пісьмовай заявы аб нязгодзе на забор органаў для трансплантацыі пасля смерці

Дзеяздольныя грамадзяне маюць права прадставіць у дзяржаўную арганізацыю аховы здароўя па месцы жыхарства (месцы знаходжання), а таксама ў іншую дзяржаўную арганізацыю аховы здароўя, у якой ім аказваецца медыцынская дапамога, пісьмовую заяву аб нязгодзе на забор органаў для трансплантацыі пасля смерці. У дачыненні да непаўналетніх, за выключэннем тых, якія набылі ва ўстаноўленым парадку дзеяздольнасць у поўным аб'ёме, і асоб, прызнаных ва ўстаноўленым парадку недзеяздольнымі, такая заява падаецца іх законнымі прадстаўнікамі. У дачыненні да асоб, не здольных па стане здароўя да прыняцця ўсвядомленага рашэння, гэтая заява падаецца мужам (жонкай) або адным з блізкіх сваякоў.

Кіраўнік дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя, кіраўнік структурнага падраздзялення дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя або асобы, якія выконваюць іх абавязкі, на працягу шасці гадзін з моманту прадстаўлення ў дзяржаўную арганізацыю аховы здароўя пісьмовай заявы аб нязгодзе на забор органаў для трансплантацыі пасля смерці прадстаўляюць адпаведную інфармацыю ў Адзіны рэгістр трансплантацыі.

Пісьмовая заява аб нязгодзе на забор органаў для трансплантацыі пасля смерці можа быць адклікана:

грамадзянінам, які падаў такую заяву;

грамадзянінам, у дачыненні да якога такая заява была пададзена яго законным прадстаўніком, — пасля дасягнення грамадзянінам паўналецця або ўступлення ў законную сілу рашэння суда аб прызнанні грамадзяніна дзеяздольным;

грамадзянінам, у дачыненні да якога такая заява была пададзена яго мужам (жонкай) або адным з блізкіх сваякоў, — пасля таго як адпалі падставы лічыць грамадзяніна не здольным па стане здароўя да прыняцця ўсвядомленага рашэння.

Адкліканне пісьмовай заявы аб нязгодзе на забор органаў для трансплантацыі пасля смерці ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым часткай першай гэтага артыкула для прадстаўлення пісьмовай заявы аб нязгодзе на забор органаў для трансплантацыі пасля смерці.

Кіраўнік дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя, кіраўнік структурнага падраздзялення дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя або асобы, якія выконваюць іх абавязкі, на працягу шасці гадзін з моманту прадстаўлення ў дзяржаўную арганізацыю аховы здароўя пісьмовай заявы аб адкліканні пісьмовай заявы аб нязгодзе на забор органаў для трансплантацыі пасля смерці прадстаўляюць адпаведную інфармацыю ў Адзіны рэгістр трансплантацыі.».

7. Частку другую артыкула 102 дапоўніць абзацам наступнага зместу:

«аб асобах, у якіх ажыццёўлены забор органаў.».

8. У артыкуле 11:

з частак першай — трэцяй і шостай словы «Рэспублікі Беларусь» выключыць;

пасля часткі трэцяй дапоўніць артыкул часткай наступнага зместу:

«Муж (жонка), адзін з блізкіх сваякоў або законны прадстаўнік памерлага донара, якія падалі ў адпаведнасці з часткай другой гэтага артыкула заяву аб нязгодзе на забор органаў для трансплантацыі пасля смерці, маюць права адклікаць сваю заяву ў парадку, устаноўленым часткай другой гэтага артыкула для прадстаўлення заявы аб нязгодзе на забор органаў для трансплантацыі пасля смерці.».

9. У артыкуле 13:

у назве артыкула словы «Рэспублікі Беларусь аб» замяніць словамі «ў галіне»;

у тэксце артыкула словы «Рэспублікі Беларусь аб» і «актамі Рэспублікі Беларусь» замяніць адпаведна словамі «ў галіне» і «актамі».

Артыкул 2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам;

прыняць іншыя меры па рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.

Артыкул 3. Гэты Закон уваходзіць у сілу ў наступным парадку:

артыкул 1 — праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона;

іншыя палажэнні — пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.

18 чэрвеня 2019 года, г. Мінск.

№ 199-З

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.