Вы тут

У Кітаі заснавана 158 інтэрнэт-паліклінік


Урад выдзеліў 100 млн долараў для набыцця абсталявання.

Як паведамілі кітайскія органы аховы здароўя, у краіне заснавана 158 інтэрнэт-паліклінік, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Недахоп медыцынскіх рэсурсаў у сельскай мясцовасці і празмерная нагрузка на буйныя гарадскія медустановы падштурхоўвае краіну да актывізацыі дзейнасці ў галіне распрацоўкі спосабаў прадастаўлення медыцынскіх паслуг анлайн. Адказны супрацоўнік Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя Маа Цюньань на другім саміце «Лічбавы Кітай» адзначыў, што зараз у 19 правінцыях, гэта значыць больш, чым у палове кітайскіх рэгіёнаў правінцыйнага ўзроўню, заснаваны інтэрнэт-платформы, якія прадстаўляюць медыцынскія паслугі.

Цэнтральны ўрад выдзеліў 670 млн юаняў (каля 100 млн долараў) з адмысловага фонду на набыццё тэлемедыцынскай тэхнікі і іншага абсталявання для медыцынскіх устаноў першага разраду ў найменш развітых рэгіёнах. Камітэт цяпер працуе над прадастаўленнем анлайн-паслуг у паліклініках другога і трэцяга разраду. 

У Кітаі існуе сістэма трохразраднай класіфікацыі медустаноў, у якой трэці разрад з’яўляецца самым высокім. Інтэрнэт-паліклінікі ўяўляюць сабой платформы, якія прадстаўляюць такія медыцынскія паслугі, як анлайн-кансультацыі і дыягностыка, такая практыка дапамагае вырашыць праблему недахопу спецыялістаў і медыцынскага абсталявання ў некаторых раёнах краіны.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.