Вы тут

Што паказваюць у Віцебску лялечныя тэатры


Калі б на фестывалі маглі замяраць узровень прыемных эмоцый на квадратны метр, «базарны» праект «Лялечны квартал», безумоўна, стаў бы лідарам. І сёлета гэта тэрыторыя, дзе заўсёды прыемна можна правесці час у сямейным крузе.


Спектакль «Беларускага тэатра «Лялька», прысвечаны Марку Шагалу

Дарэчы, летась тут паставілі рэкорд: гасцінны гаспадар «Беларускі тэатр «Лялька» арганізаваў парад, у якім прадставіў 114 персанажаў з 16 спектакляў. Усяго ў рэпертуары дзясяткі спектакляў, дарэчы, сярод іх і для дарослых. І па добрай традыцыі купіць білет на спектаклі — вялікая праблема. А ў фестывальныя дні часцей за ўсё немагчыма.

«Лялечны квартал» — фестываль тэатраў лялек. Ён штогод праходзіць падчас Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», пачынаючы з 2014 года.

У межах «Лялечнага квартала» гледачы і ўдзельнікі маюць магчымасць пабачыць як спектаклі для дзяцей і дарослых на сцэне «Беларускага тэатра «Лялька», так і разнастайныя вулічныя пастаноўкі і перформансы. Да ўдзелу запрашаюцца найцікавейшыя калектывы лялечнікаў з краін блізкага і далёкага замежжа, здатныя спалучаць традыцыі з плённымі пошукамі ў рэчышчы сучаснага мастацтва.

Сёлета ў Віцебск прыехалі артысты з Расіі, Украіны. І , канешне, беларусам з розных тэатраў ёсць заўсёды што паказаць, здзівіць не толькі гледачоў, але і калег.

Адметнасцю цяперашняга «Лялечнага квартала» стала відовішчная вулічная забаўляльная праграма «Прыручыць дракона». Да 15 ліпеня яе можна ўбачыць пасля кожнага спектакля для дзяцей, паказанага на сцэне тэатра. Праграму падрыхтавалі ўзорны ансамбль танца «Ягаза» (кіраўнік — Ганна Федчанка), студэнты Беларускай акадэміі мастацтваў: Васіль Дашкевіч, Яўгенія Балакірава, Уладзіслаў Шабан, а таксама гукарэжысёры «Беларускага тэатра «Лялька» Яўген Рыжкоў і Андрэй Пухавой.

Праект можна перайменаваць у «Лялечны партал». Артысты ўмудраюцца ў стагоддзе інтэрнэту і высокіх тэхналогій захапіць увагу людзей розных узростаў, каб перанесці іх у краіну дзяцінства.

Мова лялек не патрабуе перакладу, таму вельмі сімвалічна, што фестываль ў фестывалі становіцца ўсё больш папулярным і запатрабаваным.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».