Вы тут

Юбілей ансамбля «Песняры» і нараджэнне новай сям’і адзначылі на Славянскім базары


12 ліпеня ў Летнім амфітэатры прайшоў традыцыйны канцэрт «Саюзная дзяржава запрашае...», цэнтральнай тэмай якога стаў 50-гадовы юбілей легендарнага ансамбля «Песняры».


На жаль, сабраць усе пакаленні і саставы «Песняроў» у арганізатараў чарговы раз не атрымалася: Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры» не знайшоў паразумення з калектывам «Беларускіх песняроў» і некаторымі іншымі экс-удзельнікамі ансамблю... Затое дамовіліся з вакалістам «залатога саставу» Анатолем Кашапаравым і Леанідам Барткевічам, якія ў выніку выканалі ў канцэрце свае кананічныя хіты: «Волагду» і «Бярозавы сок». А кіраўнік цяперашняга афіцыйнага БДА «Песняры» Раман Козыраў прывёз у Віцебск дзяцей Уладзіміра Мулявіна — Марыну, Валерыя і Вольгу, і дыпламатычна падзякаваў са сцэны ўсім былым удзельнікам.

«Пра музыкантаў у народзе кажуць: ён жывы, пакуль жыве яго музыка, — зазначыла старэйшая дачка і адна з захавальніц архіву ансамбля Марына Мулявіна. — Сёння мы будзем слухаць музыку Мулявіна і «Песняроў».

«Рушнікі», «Ой, рэчанька», «Чырвоная ружа», «Касіў Ясь канюшыну», «Александрына», «Добры вечар, дзяўчыначка», — у праграму ўвайшлі, мабыць, самыя любімыя публікай кампазіцыі «Песняроў». Некаторыя з іх прагучалі ў выкананні іншых вядомых артыстаў і калектываў з Беларусі і Расіі. Напрыклад, пяшчотную і лірычную «Алесю» праспявалі Naviband, а «Белавежскую пушчу» — дзявочы вакальны гурт «Сапрана Турэцкага». Таксама ў канцэрце-прысвячэнні ўзялі ўдзел этна-трыа «Троіца», Дзяржаўны ансамбль танцу Беларусі, выхаванцы Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна, Пётр Елфімаў, Валерый Лявонцьеў, Ян Жэнчак, Варвара, Мікалай Цімафееў, Вольга Кармухіна.

Адным з самых кранальных момантаў канцэрта стала... прапанова рукі і сэрца, якую саліст Дзяржансамбля «Песняры» Артур Міхайлаў проста са сцэны зрабіў сваёй каханай дзяўчыне. Тая, дарэчы, дала згоду. «Ну вось, вярнуся ў Маскву, скажу, што вёў канцэрт „Песняроў“, а мне адкажуць: „Пачытай газеты, ты вяселле вёў!“. Затое можна быць упэўненым, што ў гэтай сям’і будуць гучаць толькі добрыя песні», — пажартаваў вядучы Аляксандр Алешка.

Вікторыя Целяшук

Фота Ганны Занкавіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».