Вы тут

Беларус Ваня Зданюк адкрые конкурс маладых выканаўцаў на «Славянскім базары»


Увечары ў суботу ў Віцебску стартуе Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні. Нагадаем, удзел у ім возьмуць прадстаўнікі 16 краін (Куба і Славакія паводле шэрагу прычын сам спаборніцтва выбылі).


А ўжо ў пятніцу прайшло лёсаванне, якое вызначыла парадак выхаду маладых артыстаў на сцэну.

Для знаёмства канкурсанты выканалі кожны па некалькі куплетаў песень на розных мовах. Да слова, «Белавежскую пушчу», абраную прадстаўніком Беларусі Ванем Зданюком, падпявалі нават журналісты і члены журы. Зрэшты, спяваць і нават танчыць разам з імі прымусілі прысутных амаль усе маладыя артысты.

Само лёсаванне арганізатары зрабілі не толькі музычным, але і смачным. Свае нумары ўдзельнікі даведваліся з... міні-тортаў, у якіх былі схаваныя запаветныя лічбы. Так, беларус выйдзе на сцэну пад нумарам 1, а апошні, 16 нумар дастаўся Георгію Путкарадзэ з Грузіі. Нікі Танез з Балгарыі выцягнуў паперку з лічбай 13, але не засмуціўся. «Выдатны нумар!».

У дадатак Ваня Зданюк зрабіў кожнаму з канкурсантаў падарунак — набор беларускага шакаладу.

У суботу ўвечары яны сустрэнуцца зноў, але ўжо як супернікі — у праграме першага конкурснага дня, што пройдзе ў суправаджэнні нацыянальнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам маэстра Міхаіла Фінберга.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».