Вы тут

Расійская Прэзідэнцкая бібліятэка стварыла калекцыю «Памяць аб Вялікай Перамозе»


Сучасныя тэхналогіі дапамагаюць вяртаць імёны, знаходзіць звесткі пра блізкіх, якія прапалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, збіраць даследчыкам інфармацыю пра падзеі таго часу. Сёння, каб папрацаваць з ваеннымі дакументамі, якія захоўваюцца ў Расіі, зусім не абавязкова ехаць да суседзяў.


Расійская Прэзідэнцкая бібліятэка, якая размяшчаецца ў Санкт-Пецярбургу, прапануе пазнаёміцца з унікальнымі дакументамі, фатаграфіямі, відэаматэрыяламі, што распавядаюць пра другую сусветную вайну, на партале арганізацыі ў калекцыі «Памяць аб Вялікай Перамозе». У электронную калекцыю ўключаны афіцыйныя дакументы, фота і кінахроніка, газеты ваеннага часу, кнігі, біяграфіі, сведчанні ўдзельнікаў баявых падзей, іх дакументы. У тым ліку тут можна знайсці дакументы, якія расказваюць пра аперацыю «Баграціён».

22 чэрвеня 1944 года Чырвоная Армія правяла разведку боем, а на наступны дзень пачалася знакамітая аперацыя. Пра тое, што адбывалася ў тыя дні, сведчаць звесткі Савецкага інфармбюро, зборнік якіх даступны на вышэйзгаданым партале. Ужо 27 чэрвеня 1944 года паведамлялася: «Паўднёва-заходней горада Віцебск нашы войскі завяршылі ліквідацыю акружанай групоўкі праціўніка... З прычыны адчайнага супраціўлення большая частка акружаных нямецкіх войскаў была перабітая нашымі войскамі; пры гэтым праціўнік пакінуў на полі боя больш за 20 000 трупаў. Рэшткі гэтых дывізій прынялі ультыматум Савецкага камандавання аб капітуляцыі, скончылі супраціўленне і склалі зброю. Па папярэдніх даных, здалося ў палон звыш 10 000 нямецкіх салдат і афіцэраў».

Шмат зводак ішло пра дзейнасць партызанаў, так Саўінфармбюро паведамляла: «Некалькі партызанскіх атрадаў, якія дзейнічаюць у Баранавіцкай вобласці, у маі пусцілі пад адхон 27 нямецкіх воінскіх эшалонаў і ўзарвалі звыш 1000 рэек. Разбіта 25 паравозаў, 52 вагоны з войскамі і 120 вагонаў і платформаў з рознымі ваеннымі грузамі. Партызаны ўзарвалі 10 шасэйных мастоў і выразалі 19 кіламетраў тэлеграфна-тэлефоннай лініі сувязі. У баях з нямецкімі захопнікамі забіта 800 і паранена больш за 700 гітлераўцаў».

Таксама на партале можна знайсці лічбавыя копіі партызанскіх газет і даведацца з іх, якую работу вялі партызаны, каб не дазволіць ворагу, які адступаў, ператварыць беларускія землі ў пустыню. Па ўсёй тэрыторыі краіны ствараліся лясныя лагеры для мірных жыхароў, якія ахоўваліся партызанамі, таксама лясныя салдаты стараліся ўберагчы вёскі ад спаленняў, не дазволіць сагнаць людзей на прымусовыя работы ў Германію, вялі агітацыйную работу сярод насельніцтва.

Падрыхтавала Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Загаловак у газеце: Саўінфармбюро анлайн

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.