Наша падпісчыца Таццяна НЯДЗЕЛЬКА 35 гадоў адпрацавала ў сферы будаўніцтва. Ужо больш за 22 гады яна выпісвае газету «Звязда». Чытачцы падабаюцца кулінарныя рэцэпты, парады па хатняй гаспадарцы, асвятленне злабадзённых праблем.
Участак, на якім жыве Таццяна Нядзелька, абслугоўвае паштальён Петрыкаўскага ўчастка паштовай сувязі Калінкавіцкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Гомельскага філіяла РУП «Белпошта» Людміла ЗУБАР. Яна працуе ўжо больш за 20 гадоў.
Але ў паштальёнаў, як вядома, графік рабочага тыдня адрозніваецца ад класічнага 5/2. Таму ў той дзень, калі быў зроблены гэты кадр, свежую «Звязду» для Таццяны НЯДЗЕЛЬКІ даставіла паштальён Ніна ПЕРАРЭЖКА.
Алена ДАЎЖАНОК, фота аўтара
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».