Вы тут

Базельскі ўніверсітэт апублікаваў унікальны папірус эпохі ранняга хрысціянства


Напісаны на кавалку папірусу ў пачатку трэцяга стагоддзя нашай эры ліст, выяўлены ў калекцыі Базельскага ўніверсітэта, стаў навуковай сенсацыяй. Навукоўцы высветлілі, што гаворка ідзе пра ўнікальны гістарычны дакумент, які пралівае святло на побыт і сямейныя адносіны часоў ранняга хрысціянства.


"Гэты ліст адносіцца да 230-х гадоў нашай эры, і, значыць, ён старэйшы за ўсе іншыя раней вядомыя хрысціянскія дакументы эпохі рымскага Егіпта", - адзначае Базельскі ўніверсітэт на сваім сайце, распавядаючы аб адкрыцці. Жыццё ранніх хрысціянаў у Рымскай імперыі нярэдка ўяўляюць як вельмі цяжкае з-за пераследаў. Аднак змест паслання (дакумент пад грыфам P.Bas. 2.43), якое адправіў у тыя далёкія часы жыхар Егіпта Арыянус свайму брату Паулусу, цалкам абвяргае такі падыход. З папірусу вынікае, што хрысціяне жылі, у прыватнасці, ва ўнутранай частцы гэтай рымскай правінцыі, дзе займалі кіруючыя пазіцыі і не адрозніваліся па вобразу свайго штодзённага жыцця ад суайчыннікаў-язычнікаў.

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што пасланне напісана хрысціянінам, таму што ў канцы тэксту Арыянус жадае брату дабрадзенстве "ў Госпадзе". Як лічаць эксперты, аўтар ліста выкарыстоўвае кароткую форму хрысціянскага выслоўя: "Я малюся, каб ты атрымаў поспех у Госпадзе".

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Актрыса Вераніка Пляшкевіч: Захавальнік сямейнай казны — мой муж

Актрыса Вераніка Пляшкевіч: Захавальнік сямейнай казны — мой муж

У сям'і вядомых акцёраў Веранікі Пляшкевіч і Андрэя Сенькіна бытавыя клопаты размеркаваны не зусім традыцыйна.

Грамадства

Барысаўскі мецэнат вяртае роднаму гораду славу культурна-гістарычнага цэнтра

Барысаўскі мецэнат вяртае роднаму гораду славу культурна-гістарычнага цэнтра

Паміж імі 150 гадоў, агульная малая радзіма — Барысаў і любоў да гісторыі.

Грамадства

Пераможцы конкурсу «Сям'я года — 2019» пра галоўнае ў сямейным шчасці

Пераможцы конкурсу «Сям'я года — 2019» пра галоўнае ў сямейным шчасці

Алена і Сяргей Нікалаевы, а таксама іх пяцёра дзяцей усё яшчэ пад уплывам сваёй трыумфальнай перамогі.