Вы тут

Хлопца з Полацка сабутэльнікі закапалі жыўцом


Трох хлопцаў вінавацяць у жорсткім забойстве 26-гадовага жыхара Полацка. Усе абвінавачаныя затрыманыя, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько.


"Згодна з заключэннем экспертыз, смерць наступіла ад механічнай асфіксіі ў выніку закрыцця дыхальных шляхоў грунтам і ад адкрытай чэрапна-мазгавой траўмы. Гэта сведчыць аб тым, што мужчына быў пахаваны жыўцом", - распавяла Аксана Лазько.

У злачынстве абвінавачваюцца тры чалавекі. Двое з іх былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі па гарачых слядах у Полацку. Трэці паспеў схавацца ў Расіі. Яго затрымалі ў горадзе Істра Маскоўскай вобласці.

"Ужо дапытаныя 17-гадовы і 16-гадовы абвінавачаныя ў здзяйсненні забойства (ч. 2 арт. 139 КК). Яны знаходзяцца пад вартай. У дачыненні да 20-гадовага фігуранта вырашаецца пытанне аб экстрадыцыі. Ён таксама прыцягнуты ў якасці абвінавачанага ў Расіі за ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 111 КК РФ (наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага) ", - праінфармавала Аксана Лазько.

Днём 22 красавіка праваахоўнікам паступіла паведамленне ад жыхароў Полацка пра тое, што ў двары прыватнага дома выяўлена пахаванне. Высветлілася, што пад зямлёй знаходзіцца цела 26-гадовага мясцовага жыхара з прыкметамі крымінальнай смерці. Па дадзеных следства, у жыхара Полацка ў гасцях былі трое хлопцаў, яны разам выпівалі. Падчас узніклай сваркі сабутэльнікі нанеслі гаспадару траўмы. Каб схаваць злачынства, яны закапалі яго цела ў двары.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.