Вы тут

У Брэсце дзяўчына дзеля сэлфі павісла на падаконніку шостага паверха


У Брэсце супрацоўнікі міліцыі праводзяць праверку па факце небяспечнай для жыцця фотасесіі, наладжанай падлеткамі ў адным са шматпавярховікаў горада, паведамілі ва УУС аблвыканкама.


Інцыдэнт адбыўся 11 ліпеня ў адным са шматпавярховых дамоў па бульвары Касманаўтаў. Кампанія падлеткаў дзеля забавы рабіла сэлфі на лесвічнай пляцоўцы. 15-гадовая дзяўчына ўзлезла на падваконнік акна, размешчанага на шостым паверсе, і павісла. Двое прыяцеляў трымалі яе за рукі.

"Падлеткі ў гэтым доме не пражываюць. Асобы іх устаноўлены. Дзяўчына выхоўваецца ў сям'і, якая знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы", - дапоўнілі ў УУС.

Дзеля гэтага здымка варта рызыкаваць жыццём?

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў звяртаюць увагу бацькоў на неабходнасць тлумачыць дзецям, да якой трагедыі могуць прывесці падобныя забавы, а жыццё даражэй за лайкі ў сацыяльных сетках.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».