Вынікі конкурсу прафесійнае журы на чале са шведскім спеваком і кампазітарам Bosson агучыла сёння падчас гала-канцэрту ў КЗ «Віцебск». 11-гадовая ўраджэнка Гомеля Ксенія Галецкая па выніках двух дзён вакальнага спаборніцтва абыйшла сапернікаў з 20 краін і стала ўладальніцай Гран-пры і «Залатой ліры».
Першую прэмію дзіцячага конкурсу ўзяла армянская спявачка Анжэла Алберцян, другую падзялілі паміж сабой прадстаўнікі Украіны і Малдовы, трэцюю — юныя артысткі з Грузіі і Расіі. Акрамя таго, быў уручаны шэраг спецыяльных узнагарод, у тым ліку запрашэнняў на міжнародныя музычныя конкурсы.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Ганна ЗАНКАВІЧ
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».