Дэлегацыя Гомельскай вобласці, якую ўзначаліць старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч, 16—18 ліпеня 2019 года возьме ўдзел у VІ Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў Санкт-Пецярбургу.
Падчас яго будзе падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж Гомельскім абласным Саветам дэпутатаў і Самарскай Губернскай Думай. Акрамя таго, адбудуцца сустрэчы з расійскімі калегамі Курскай, Бранскай, Варонежскай і Арлоўскай абласцей у сферах спорту і турызму, адукацыі, бібліятэчна-інфармацыйнай і культурнай дзейнасці.
Падчас падрыхтоўкі і ў межах Форуму прадпрыемствы вобласці плануюць падпісаць з расійскімі партнёрамі экспартных кантрактаў на агульную суму 93 мільёны долараў.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».