Вы тут

У Магілёве падзяліліся, з якімі спадзяваннямі едуць на VІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі


Сёння Магілёўшчына супрацоўнічае з 25 рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі, найбольш цесна з Бранскай, Калінінградскай, Ленінградскай, Смаленскай абласцямі, Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругай — Югра і Усходняй адміністрацыйнай акругай Масквы. І гэтыя сувязі пашыраюцца.


Як паведамілі ў Камітэце эканомікі Магілёўскага аблвыканкама, плануецца падпісанне Пратакола аб зацвярджэнні плана мерапрыемстваў па рэалізацыі пагадненняў паміж урадам Ленінградскай вобласці і Магілёўскім аблвыканкамам аб супрацоўніцтве ў эканамічнай, навукова-тэхнічнай, сацыяльнай і культурнай абласцях на 2019—2021 гады і адпаведна самога плана мерапрыемстваў. Таксама будзе замацаваны на афіцыйнай паперы намер на ажыццяўленне міжнародных знешнеэканамічных сувязяў у сферах гандлёва-эканамічнага, навуковага, тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Асіповіцкім райвыканкамам Магілёўскай вобласці і адміністрацыйнай гарадской акругай горада Жыгулёўска Самарскай вобласці.

Цэлы шэраг пагадненняў у сферы маладзёжнай палітыкі плануюць падпісаць магілёўскія вышэйшыя навучальныя ўстановы — Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, МДУ імя А. Куляшова, універсітэт харчавання.

— Мы плануем падпісаць два кантракты, — паведаміў карэспандэнту «МС» генеральны дырэктар ААТ «Магілёўхімвалакно» Пётр РУДНІК. — Адзін з ТАА «Авангард» з Санкт-Пецярбурга на пастаўку ў наступным годзе поліэфірнага валакна на суму пяць мільярдаў расійскіх рублёў. А другі з яшчэ адным прадпрыемствам Санкт-Пецярбурга на пастаўку нашых тэхнічных нітак на суму 0,5 мільярда расійскіх рублёў. Акрамя гэтага, на Форуме ў Санкт-Пецярбургу намечаны шэраг сустрэч з іншымі спажыўцамі нашай поліэфірнай прадукцыі — будзем пашыраць рынкі збыту. Каардынацыйная роля гэтага Форуму паміж нашымі і расійскімі рэгіёнамі вельмі вялікая. Дамоўленасць ідзе на ўзроўні губернатараў, якія там сустракаюцца, прагаворваецца эканамічнае і іншае супрацоўніцтва. На падставе міжрэгіянальных дакументаў, якія падпісваюцца на Форуме, ідзе напаўненне канкрэтыкай. На сёння мы супрацоўнічаем прыкладна з 30 краінамі, 95 % нашай поліэфірнай прадукцыі ідзе менавіта на экспарт.

Вялікія спадзяванні на Форум ускладаюць народныя абраннікі.

— Едзем на сустрэчу з расійскімі калегамі, каб прааналізаваць, што зроблена, і абазначыць новыя кірункі супрацоўніцтва, — кажа старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый ХАРЫТОНЧЫК. — Плануем падпісаць план мерапрыемстваў са Смаленскай вобласцю па супрацоўніцтве ў рамках раней падпісаных пагадненняў. Аналагічны дакумент збіраемся падпісаць і з калегамі з Самарскай абласной Думы. Сёлета мы актыўна займаліся развіццём нашых адносін і практычнай рэалізацыяй тых пагадненняў, якія былі падпісаныя ў рамках мінулага Форуму. У гэтым мы добра прасунуліся наперад з Краснадарскім краем. У Санкт-Пецярбургу сустрэнемся з прадстаўнікамі заканадаўчых сходаў, з якімі ў нас падпісаны планы мерапрыемстваў. Пляцоўка Форуму добра дапамагае актывізаваць узаемадзеянні паміж нашымі народамі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».