Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Навукова-даследчая лабараторыя функцыянальнага харчавання адкрылася на мінулым тыдні на базе навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні. У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.


У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі першы намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Аляксандр Турчын, старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў. Як паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі, у новай лабараторыі будуць займацца распрацоўкай персаніфікаванага харчавання для стварэння рэцэптур і інавацыйных тэхналогій функцыянальных харчовых прадуктаў. Тут таксама будуць праводзіць навуковыя даследаванні прадуктаў дзіцячага харчавання, харчавання для хворых са спадчыннымі і аліментарна-залежнымі захворваннямі, клінічныя даследаванні па ацэнцы эфектыўнасці новых відаў узбагачальных дабавак і іншага.

Гэты кірунак навуковай дзейнасці мае важнае значэнне не толькі для здароўя насельніцтва, але і для ўмацавання харчовай бяспекі, экспартнага патэнцыялу краіны, адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Ён прапанаваў прааналізаваць пытанне аб дааснашчэнні навукова-даследчых лабараторый, якія задзейнічаны ў дадзеным сегменце, неабходным сучасным абсталяваннем. Будзе вывучана пытанне аб стварэнні адпаведнай міжведамаснай працоўнай групы. З ініцыятывы Аляксандра Турчына абмеркавана магчымасць прыцягнення ў праекты па стварэнні новых прадуктаў харчавання венчурных інвестыцый.

«Здаровы лад жыцця, правільнае харчаванне — гэтыя рэчы цяпер выходзяць на першы план. Падбор для кожнага чалавека сваёй рэцэптуры харчавання — гэта, мне здаецца, вельмі перспектыўны кірунак. Такія тэхналогіі ў вытворчасці прадуктаў — наша сучаснасць і будучыня. Гэта яшчэ і перспектыўны рынак, думаю, што гэта адзін з кірункаў, па якіх Беларусі трэба рухацца наперад», — падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер.


Мар'яна Шчоткіна правяла пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана.

Форум рэгіёнаў на тэму «Супрацоўніцтва рэгіёнаў як ключавы фактар міждзяржаўных адносін» — мерапрыемства афіцыйнага візіту ў Беларусь Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева.

Як паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі, у аснову Форуму пакладзена ідэя садзейнічання рэалізацыі мерапрыемстваў дарожнай карты супрацоўніцтва, якую краіны падпісалі ў лістападзе 2018 года.

Мяркуецца, што падчас секцыйных і пленарнага пасяджэнняў Форуму ўдзельнікі абмяркуюць пытанні прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці, гуманітарнага, навуковага супрацоўніцтва і інавацый, міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. Плануецца таксама падпісанне пагадненняў паміж рэгіёнамі, установамі адукацыі дзвюх краін. Прапрацоўваецца заключэнне беларускімі прадпрыемствамі (БЕЛАЗ, МАЗ, «СветлагорскХімвалакно») камерцыйных кантрактаў з узбекскім бокам.

Мар'яна Шчоткіна выказала ўпэўненасць, што Форум рэгіёнаў створыць добры падмурак для далейшага супрацоўніцтва дзвюх краін. «Цяпер Урад і Нацыянальны сход працуюць па ўсіх кірунках для паспяховага правядзення Форуму», — падкрэсліла намеснік старшыні Савета Рэспублікі.

У пасяджэнні аргкамітэта прынялі ўдзел старшыні пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, прадстаўнікі МЗС, Мінпраму, Мінадукацыі, Мінкультуры, БелГПП і іншых міністэрстваў і дзяржаўных органаў, а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Насірджан Юсупаў.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.