Вы тут

БКК падпісала кантракт на пастаўку 450 тысяч тон хлорыстага калію


Беларусь гатовая нарошчваць тэмпы паставак угнаенняў у Бангладэш — пра гэта паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, упаўнаважаны па супрацоўніцтве з Бангладэш Міхаіл МЯСНІКОВІЧ падчас сустрэчы з адказным сакратаром міністэрства сельскай гаспадаркі гэтай краіны Эм-Дзі Насіруззаманам.


«Мы задаволены станам нашых адносін, спадзяёмся на захаванне пераемнасці, стварэнне новых праектаў і рэалізацыю новых ідэй», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Ён падкрэсліў, што супрацоўніцтва абедзвюх краін заснавана на добрым партнёрстве дзяржаўных кампаній, якія кіруюцца прынцыпамі сумленнасці, адказнасці і павагі. Спікер верхняй палаты беларускага парламента нагадаў таксама, што Беларусь заўсёды падтрымлівала паўднёваазіяцкую краіну як у двухбаковых зносінах, так і на міжнародным узроўні, шчыра радуецца яе поспехам у развіцці эканомікі і іншых галінах.

«Мы гатовыя не толькі развіваць гандлёвыя адносіны, але і дзяліцца тэхналогіямі, каб ствараць сумесныя прадпрыемствы ў Бангладэш», — адзначыў спікер верхняй палаты беларускага парламента. Ён паведаміў журналістам, што гаворка на сустрэчы таксама ішла аб пастаўках тэхнікі, супрацоўніцтве ў галінах насенняводства, падрыхтоўкі кадраў і адукацыі.

Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на высокую якасць і канкурэнтаздольнасць тэкстыльных і скураных вырабаў, а таксама тавараў для дывановай прамысловасці, вырабленых у Бангладэш. Па словах парламентарыя, яны карыстаюцца ў Беларусі попытам.

Эм-Дзі Насіруззаман, у сваю чаргу, нагадаў, што апошнія некалькі гадоў яго краіна імпартуе беларускія калійныя ўгнаенні, вельмі важныя для бульбы і іншай агародніны.

«Бангладэшская сельская гаспадарка выкарыстоўвае каля 900 тысяч тон калію штогод. Дзяржава закупляе палову гэтага аб'ёму, бо не мае адмысловага сховішча. У хуткім часе плануецца будаўніцтва склада для калійных угнаенняў, што здыме абмежаванні», — растлумачыў адказны сакратар мінсельгасу Бангладэш.

Кантракт на новы фінансавы год на пастаўку 450 тысяч тон хлорыстага калію ў Савеце Рэспублікі падпісалі генеральны дырэктар ААТ «Беларуская калійная кампанія» Алена Кудравец і старшыня BАDС — дзяржаўнай карпарацыі па развіцці сельскай гаспадаркі Бангладэш Вахід Хондакер. Па выніках мінулага года доля БКК на калійным рынку Бангладэш перавысіла 40 %.

Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.