Вы тут

Знайшлі самыя старажытныя рэшткі сучасных людзей


Даследнікі знайшлі самы ранні ўзор парэшткаў сучасных людзей з тых, што былі знойдзеныя за межамі Афрыкі, піша BBC.


Фота: APF

Знойдзенаму ў Грэцыі фрагменту чэрапа, на думку даследчыкаў, не менш 210 тыс. гадоў. У той перыяд тэрыторыю цяперашняй Еўропы засялялі неандэртальцы.

Калі ўзрост знаходкі,знойдзенай у пячоры Апідзіма ў Грэцыі, пацвердзіцца, гэта ўнясе істотныя карэкціроўкі ў наша ўяўленне пра гісторыю Homo sapiens (чалавека разумнага). Раней лічылася, што сучасныя людзі патрапілі ў Еўропу з Афрыкі толькі каля 45 тыс. гадоў таму.

Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Nature.

Дэкан факультэта палеаантрапалогіі ў Цюбінгенскім універсітэце Кацярына Харваці распавяла ў інтэрв'ю Guardian, што гэта адкрыццё можа быць сведчаннем больш ранніх, чым лічылася, выпадкаў з'яўлення сучасных людзей за межамі Афрыкі і больш шырокага геаграфічнага ахопу іх паселішчаў на тэрыторыі Еўропы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.